У ЕГУ пракаментавалі масавыя ператрусы ў звязаных з універсітэтам людзей
Адміністрацыя ЕГУ паведаміла «Радыё Свабода» што цяпер «універсітэт не абмяжоўваецца толькі маніторынгам сітуацыі, якая развіваецца, а робіць актыўныя захады рэагавання ў сувязі з канкрэтнымі інцыдэнтамі як у публічнай сферы, так і ў рамках унутранай працы».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Паведамляецца, што адміністрацыя ЕГУ знаходзіцца ў пастаянным узаемадзеянні з прадстаўнікамі універсітэцкай супольнасці дзеля забеспячэння належнага і своечасовага абмену інфармацыяй паміж усімі зацікаўленымі бакамі:
«Студэнтам і прафесарска-выкладчыцкаму складу даецца доступ да неабходнай інфармацыі, якая дазваляе ім арыентавацца ў сітуацыі, уключаючы адпаведныя рэкамендацыі, а таксама магчымасць індывідуальнай падтрымкі ў канкрэтных пытаннях».
Дзяржаўныя органы Літоўскай Рэспублікі, заснавальнікі і донары ЕГУ рэгулярна атрымліваюць інфармацыю пра апошнія падзеі, паведамілі ў ВНУ:
«Магчымыя далейшыя захады рэагавання знаходзяцца на стадыі абмеркавання; адначасова робяцца крокі, накіраваныя на атрыманне рэакцыі і падтрымкі з боку міжнароднай супольнасці».
На сёння праваабаронцам вядома пра больш чым 30 ператрусаў у справе ЕГУ, якія прайшлі 2—4 чэрвеня. Падставай стала заведзеная ўладамі крымінальная справа за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «фінансаванне» яе.
Бацькоў вымушаюць звязвацца з дзецьмі, якія вучацца ў ЕГУ і жывуць у Літве, каб тыя падалі заяву на адлічэнне і вярнуліся ў Беларусь. Ім даюць да 10 дзён на выключэнне з універсітэта.
КДБ прыходзіць і да выпускнікоў універсітэта. У іх патрабуюць дыпломы аб заканчэнні ЕГУ.
Чытайце таксама:
Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх
Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ
Сілавікі прыходзяць да студэнтаў ЕГУ — і цяперашніх, і былых
Некалькі выкладчыкаў ЕГУ з прызнаннем універсітэта экстрэміcцкай установай спынілі супрацоўніцтва