БЕЛ Ł РУС

У Чэрвеньскім раёне мужчына злавіў 8 рыб і заплаціў 5800 рублёў

5.06.2026 / 16:16

Станіслаў Покуць

Паводле матэрыялаў следства, у маі 50‑гадовы жыхар вёскі Стары Пруд рыбачыў на вадасховішчы Ведрыца. Для лоўлі ён выкарыстаў забароненыя прылады — пасткі, якія пакінуў у вадзе, а сам вярнуўся дадому, піша «Мінская праўда».

Фота: УСК па Мінскай вобласці

Праз тыдзень мужчына прыехаў забраць здабычу. У пастках аказалася восем рыб розных відаў. Ён склаў іх у пакет і схаваў у заплечнік, але па дарозе быў спынены супрацоўнікам прыродаахоўнай службы.

Рыбак прызнаў, што карыстаўся незаконнымі сродкамі лоўлі, і паказаў месцы, дзе яны былі ўстаноўленыя. Шкода, нанесеная прыродзе, склала больш за 5800 рублёў. Гэтую суму мужчына добраахвотна кампенсаваў цалкам.

Яго дзеянні кваліфікаваныя як незаконная здабыча рыбы з выкарыстаннем забароненых прылад падчас нераставой забароны. Сваю віну ён прызнаў поўнасцю, супрацоўнічае са следствам і выдаў усе забароненыя сродкі лоўлі.

Чытайце таксама:

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы

Беларускія рыбакі актыўна змагаюцца з амерыканскім сомікам

Уводзяць нераставую забарону на рыбную лоўлю

Уводзяць забарону на лоўлю шчупакоў

Каментары да артыкула