«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі
У тэматычных групах у сацсетках, дзе збіраюцца заўзятыя аматары ціхага палявання, пачаўся перыяд ажыўлення. Грыбнікі ў прадчуванні пачатку летняга сезона. А нехта яго ўжо і адкрыў, піша Newgrodno.by.
Адзін з карыстальнікаў падзяліўся адным з першых ураджаяў лісічак у гэтым годзе. Ён сабраў прыгожыя, роўныя, маладыя грыбочкі. Іх не вельмі шмат, але на суп ці на паджарку з бульбай хопіць цалкам.
Мужчына не хавае і лакацыі. Маўляў, сабраў іх у Бераставіцкім раёне, недалёка ад пасёлка Пагранічны.
«Лісічак мора. Патрэбны толькі вільгаць і цяпло», — падкрэслівае грыбнік.
Здаецца, надвор'е яго пачула. У найбліжэйшыя дні ў Гродзенскай вобласці абяцаюць дажджы. Магчыма, «палезуць» і грыбы.
Праўда, цяпер у многіх раёнах дзейнічае забарона на наведванне лясоў з-за рызыкі пажараў. Аднак калі дажджы пройдуць, то гэты статус зменіцца.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам знайшлі першыя грыбы
«Эфект вечнага лета». У Беларусі ўжо ў канцы красавіка дзе-нідзе растуць падасінавікі