БЕЛ Ł РУС

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў

5.06.2026 / 17:33

Nashaniva.com

Невялікі шатландскі востраў Алва з архіпелага Унутраныя Гебрыды, дзе пастаянна жывуць усяго 16 чалавек, сутыкнуўся з нечаканым наплывам турыстаў пасля таго, як быў паказаны ў тэлепраграме Бі-бі-сі пра жыццё на ім, паведамляе Euronews.

Фота: Nils Leonhardt

Цікавасць да Алвы аказалася настолькі вялікай, што мясцовыя жыхары і сэрвісы не паспяваюць абслугоўваць усіх наведвальнікаў. Асабліва моцна ўзрасла нагрузка на паромную пераправу і мясцовы рэстаран.

У выніку жыхары вырашылі на летні сезон закрываць востраў для аднадзённых наведвальнікаў па нядзелях. У гэты дзень паром для пешаходаў паміж Алвай і суседнім востравам Мал працаваць не будзе. Такім чынам мясцовая супольнасць спадзяецца атрымаць час на адпачынак і падрыхтоўку да новага тыдня.

Пры гэтым турысты, якія загадзя забраніравалі адпачынак на востраве і павінны прыбыць у нядзелю, усё адно змогуць скарыстацца пераправай.

Алва прыцягвае людзей сваёй некранутай прыродай, адсутнасцю асфальтаваных дарог і багатым жывёльным светам. У прыбярэжных водах можна ўбачыць цюленяў, выдраў і дэльфінаў.

З 2018 года востраў належыць мясцовай супольнасці. На момант ягонай куплі там жылі толькі шэсць чалавек. Новыя ўладальнікі імкнуліся развіваць мясцовую эканоміку і павялічыць колькасць жыхароў. Сёння насельніцтва вострава вырасла да шаснаццаці чалавек, але разам з гэтым прыйшла і нечаканая праблема — занадта вялікая колькасць турыстаў.

Чытайце таксама:

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Тры турысты загінулі ў Інданезіі падчас вывяржэння вулкана, 20 прапалі без вестак

Беларусы за 10 гадоў аб'ехалі ўсе раёны краіны. А цяпер яны падзяліліся парадамі, памылкамі і склалі шэсць маршрутаў для пачаткоўцаў

Каментары да артыкула