Усяго патроху11

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю

Каты ў Японіі даўно сталі часткай нацыянальнай культуры — ад літаратуры і турызму да гарадскога дызайну і вялікага бізнэсу. Паводле ацэнак японскіх даследчыкаў, у 2026 годзе «катаноміка» — індустрыя, пабудаваная вакол любові да катоў, — прынясе японскай эканоміцы амаль $19 мільярдаў. З падрабязнасцямі гэтага феномену знаёміць The Guardian.

Турыст фатаграфуе катоў, якія сабраліся каля рэстарана ў порце Нітода на востраве Тасіра на паўночным усходзе Японіі. Фота: AP Photo / Hiro Komae

Каты з’явіліся ў Японіі ў перыяд Нара (710—794): іх прывозілі з Кітая японскія паслы і манахі, якія вярталіся з імперыі Тан. Першапачаткова каты выконвалі важную і адказную місію: яны жылі ў будыйскіх храмах і ахоўвалі святыя рукапісы ад грызуноў. Менавіта тады за імі замацаваўся статус асаблівых, амаль містычных істот.

Сярод японцаў існавала ўяўленне, што каты — найбольш блізкія да стану дзэн стварэнні, якія валодаюць прыроднай адчужанасцю і здольнасцю жыць «тут і цяпер», не захрасаючы ў мінулым ці будучыні.

З гэтай жа традыцыі паходзіць і знакаміты «манэкі-нэка» — фігурка ката з паднятай лапай. Паводле легенды, звязанай з храмам Гатакудзі ў Кіёта, адзін багаты феадал падчас палявання трапіў у моцную навальніцу. Калі ён хаваўся пад дрэвам, то заўважыў ката каля старога храма, які нібыта клікаў яго лапай. Як толькі мужчына рушыў да жывёлы, у дрэва, пад якім ён толькі што стаяў, ударыла маланка.

Удзячны феадал пасля аднавіў храм, а выява ката, які «запрашае» ўдачу, стала адным з галоўных японскіх сімвалаў дабрабыту. Сёння такія фігуркі можна пабачыць амаль у кожнай краме, рэстаране або кавярні краіны.

Мноства манэкі-нэка ў храме Гатакудзі, які лічыцца радзімай знакамітай фігуркі ката з паднятай лапай. Фота: Wikipedia Commons

Ад класічнай літаратуры да «каціных гарадоў»

Літаратурны падмурак сучаснага кацінага культу больш за сто гадоў таму заклаў Нацумэ Сасэкі сваім раманам «Ваш пакорны слуга кот». Гэтая традыцыя атрымала працяг у сучаснай літаратуры: каты сталі неад’емнай часткай сюррэалістычных светаў Харукі Муракамі, а таксама героямі папулярных кніг накшталт «Хронік вандроўнага ката» Хіра Арыкавы ці «Ката-госця» Такасі Хіраідэ.

Сёння японскія выдаўцы настолькі вераць у камерцыйную прывабнасць кацінай тэматыкі, што змяшчаюць катоў нават на вокладках кніг, якія не маюць да іх ніякага дачынення.

У Токіа гэтая любоў набыла і цалкам матэрыяльнае ўвасабленне — у раёне Янака Гінза, які часта называюць «горадам катоў». Мясцовыя жыхары тлумачаць, што гістарычна каты заўсёды жылі тут з-за вялікай колькасці будыйскіх храмаў.

Крама прысмакаў у раёне Янака ў Токіа, у якой прадаюць традыцыйныя булачкі таякі з салодкай фасолевай пастай — але не ў форме рыбы, як звычайна, а ў форме катоў. Фота: AP Photo / Linda Lombardi

Сёння Янака Гінза ператварылася ў сапраўдны турыстычны магніт. Нават калі ў спякотныя дні самі каты хаваюцца ў цені, наведнікі ахвотна купляюць тэматычныя прысмакі, посуд, паштоўкі і персаналізаваныя пячаткі «ханко» з выявамі катоў.

«Катаноміка» ў лічбах

Сённяшняя японская статыстыка паказвае: любоў да катоў ператварылася ў велізарную індустрыю. Паводле даных Японскай асацыяцыі вытворцаў кармоў для хатніх жывёл, у 2025 годзе ў краіне налічвалася 8,8 мільёна хатніх катоў — значна больш, чым сабак, якіх было каля 6,8 мільёна.

Колькасць катоў у Японіі ўжо перавышае нават колькасць дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў. Сярэдняя сям’я выдаткоўвае на аднаго гадаванца каля $11300 за ўсё яго жыццё.

Мінакі праходзяць міма велізарнага 3D-рэкламнага экрана з гіганцкім катом у знакамітым гандлёвым раёне Сіндзюку ў Токіа. Фота: AP Photo / Eugene Hoshiko 

Прафесар Універсітэта Кансай Кацухіра Міямота падлічыў, што ў 2026 годзе агульны ўклад катоў у японскую эканоміку складзе амаль 3 трыльёны ен (каля $18,8 мільярда).

У гэтую суму ўваходзяць выдаткі ў каціных кавярнях, продаж сувеніраў, фотакніг, а таксама прыбыткі вытворцаў кармоў і тавараў для жывёл. Паводле ацэнак даследчыка, «катаноміка» толькі нязначна саступае эканамічнаму эфекту Сусветнай выставы Expo-2025 у Осацы.

Прыхільнасць да катоў у Японіі падзяляюць і першыя асобы дзяржавы — ад імператарскай сям’і да прэм’ер-міністра Санаэ Такаіці.

Бяздомныя каты ў парку Нагасакі. Фота: AP Photo / Eugene Hoshiko

Нягледзячы на цяперашні росквіт, будучыня «катаномікі» цесна звязаная з дэмаграфічнай сітуацыяй у краіне. Прыкладам таго, як залежаць каты ад людзей, часта называюць востраў Аасіма, вядомы вялікай колькасцю бяздомных жывёл. Іх існаванне фактычна падтрымліваецца чалавекам.

Японія працягвае старэць і губляць насельніцтва, таму ў будучыні колькасць людзей, якія трымаюць хатніх жывёл, можа скараціцца. Але пакуль японскія каты, здаецца, не маюць падстаў скардзіцца на жыццё.

Каментары1

  • Кот
    29.05.2026
    Уже сейчас в развитых странах траты на домаших животных стали больше чем траты на детей.
    Животные лучше и правильнее питаются чем дети.
    Человек со смартфоном очеловечивает животное, воспринимает как мехового ребенка. И готов тратить больше чем на собственного ребенка. Это мировой тренд и новый вид человека. Которому не важно где жить, хоть в треллере, важно высоксоростной интернет и телефон, не нужны дети и друзья, вместо этого цифровые аватары друзей в соц сетях и домашние животные в роли ребенка.

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку80

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц6

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць