БЕЛ Ł РУС

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі

5.06.2026 / 18:02

Nashaniva.com

У інтэрнэт-краме «Еўраопта» «Е-дастаўка» пачалі прадаваць два віды калючых агуркоў. Адзін з іх ішоў з нацэнкай і пазнакай «халяль», што вельмі абурыла аднаго з карыстальнікаў Threads, заўважыла выданне Blizko.by.

Розніца ў цане была невялікая — усяго 12 капеек. Але аўтара бянтэжыла не гэта, а тое, што нацэнку далі чыста з-за «халяльнасці» прадукту.

«Як не падаткам на халяль гэта можна патлумачыць? Можа хтосьці патлумачыць, што творыцца? Агуркі таксама праходзяць увесь этап халялізацыі?» — абурыўся карыстальнік.

У каментарах таксама абурыліся:

«Поўнае трызненне. Гародніна заўсёды была халялем, пры чым тут гэтая нацэнка?»

«Можа гэта сорт іншы? А надпіс чыста маркетынгавы ход?»

«Мяса я яшчэ разумею, але гародніна тут якім бокам? Зусім з глузду з'ехалі».

«Толькі ўчора гугліла, што такое таматы халяль. Карацей, гэта тая гародніна, якую праполвалі, не лаючыся матам, і не адзначаючы збор шашлыком са свініны пад каньяк».

«Маркетолагі нездарма заробкам карыстаюцца».

«Гэта тыя, якія свіным гноем не ўгнойваюць».

Халяльнымі прадуктамі называюць ежу і напоі, склад і працэс прыгатавання якіх строга адпавядаюць нормам ісламскага права (шарыяту). Да іх адносіцца ўсё, што не ўтрымлівае свініны, мяса драпежных жывёл і птушак, крыві, алкаголю, а таксама жывёльнага тлушчу невядомага паходжання.

Мяса атрымліваюць ад здаровых жывёл пасля асаблівага рытуальнага забою. Перад гэтым жывёліна не павінна адчуваць пакут, а падчас самога працэсу вымаўляецца малітва. Пры вытворчасці і захаванні выключаны кантакт халяльнай сыравіны з забароненымі прадуктамі. Раслінныя прадукты аўтаматычна адносяцца да халялю.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам будуюць цяпліцы памерам у 8 футбольных палёў

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы

Каментары да артыкула