БЕЛ Ł РУС

У Беларусі за 5 гадоў хочуць пазбыцца рыбы, садавіны і гародніны з «недружалюбных» краін

5.06.2026 / 21:07

Nashaniva.com

У найбліжэйшыя пяць гадоў Беларусь плануе цалкам замясціць пастаўкі рыбы, садавіны і гародніны з краін, якія беларускія ўлады лічаць недружалюбнымі. Пра гэта на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме паведаміла намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Наталля Шаўцова.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў чыноўніцы, неабходныя аб'ёмы прадукцыі плануецца атрымліваць за кошт уласнай вытворчасці, а таксама паставак з краін-партнёраў.

Адначасова адной з галоўных задач для беларускага аграрнага сектара застаецца павелічэнне экспарту. Асаблівая ўвага будзе надавацца вытворчасці прадукцыі з высокай дадатковай вартасцю, паглыбленай перапрацоўцы сыравіны, а таксама развіццю селекцыі, генетыкі і ветэрынарных тэхналогій.

Шаўцова адзначыла, што пасля змены міжнародных гандлёвых патокаў Беларусь пераарыентавала значную частку знешняга гандлю з заходніх рынкаў на краіны Усходу і Поўдня. У прыватнасці, істотна выраслі пастаўкі харчовай прадукцыі ў Кітай, краіны Персідскага заліва і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Падчас гэтай дыскусіі таксама прагучала, што ўзровень самазабеспячэння харчаваннем у Беларусі нібыта перавышае 95 працэнтаў, што з'яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў сярод краін Еўразійскага эканамічнага саюза. 

Чытайце таксама:

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

ЕС абяцаў Арменіі 50 мільёнаў еўра эканамічнай дапамогі ў гандлёвай вайне з Расіяй

Каментары да артыкула