Грамадства44

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?

У сацсетцы Threads заўважылі, што на месцы некаторых крам сеткі «Хіт!» адкрываюцца «Еўраопты». Ці азначае гэта, што ўся сетка знікне? Што будзе з асартыментам і, галоўнае, з цэнамі? На гэтыя пытанні выданню «Анлайнер» адказалі прадстаўнікі рэтэйлера.

Фота: hitdiscount.by

У каментарыях карыстальнікі сацсеткі падзяліліся назіраннямі пра тое, што некаторыя крамы «Хіт!» у Мінску і Дзяржынску становяцца «Еўраоптамі». Адзін з карыстальнікаў сацсеткі падзяліўся чуткай, што ўсе крамы «Хіт!» да канца года закрыюць.

У кампаніі «Еўрагандаль», якой належыць гандлёвая сетка «Хіт!», карэспандэнту «Анлайнера» пацвердзілі, што частку крам пад гэтым брэндам сапраўды закрываюць і паступова пераводзяць у іншыя фарматы, у тым ліку ў «Еўраопт».

«Гэта не гісторыя пра масавае закрыццё крам. У большасці выпадкаў адрас застаецца ранейшым, гандлёвы аб'ект працягвае працаваць, а для купца змяняюцца фармат, асартымент, прастора і набор сэрвісаў.

За апошнія тры гады фактычна былі закрытыя толькі 4 крамы «Хіт!» — па прычынах, звязаных з умовамі арэнды. Асноўная ж праца ідзе праз абнаўленне фармату: там, за кошт чаго «Еўраопт» дазваляе даць людзям больш выбару, зручнасці, акцый і больш моцную цэнавую прапанову, мы разглядаем такі пераход».

«Еўрагандаль» у Беларусі зараз развівае тры сеткі: «Еўраопт», «Хіт!», «Грошык». У кампаніі адзначаюць, што для кожнага канкрэтнага адраса імкнуцца падабраць найбольш прыдатную мадэль крамы: улічваюць раён, звычкі купцоў, наяўныя плошчы, запатрабаваны асартымент, канкурэнтаў побач.

«За апошнія тры гады фармат змянілі крыху больш за 140 крам «Хіт!». Частка з іх стала «Еўраоптам», частка перайшла ў іншыя фарматы, уключаючы «Грошык». Не ідзе гаворкі пра тое, што сетка «Хіт!» знікне аднамомантна ці ўсе адрасы адразу зменяць шыльду. Больш за 200 крам па-ранейшаў працуюць у гэтым фармаце. Частка аб'ектаў будзе пераходзіць у іншыя фарматы, частка працягне працу ў цяперашнім выглядзе.

У найбліжэйшай перспектыве магчымасць змены фармату разглядаецца прыкладна для 14 аб'ектаў «Хіт!».

У кампаніі тлумачаць, што змена фармату крам ужо закранула Мінск і можа закрануць іншыя гарады. Плануецца праводзіць змены паэтапна і тлумачыць купцам, што менавіта памяняецца і што людзі атрымаюць пасля абнаўлення.

Што будзе з асартыментам?

«Галоўная змена — частка крам стане бліжэйшай да фармату паўнавартаснага «Еўраопта» каля дома. Для купца гэта азначае не з'яўленне звыклых катэгорый з нуля, а пашырэнне асартыменту і магчымасцяў. Гаворка перш за ўсё пра свежую катэгорыю: больш пазіцый гародніны і садавіны, шырэйшая лінейка малочнай прадукцыі, кулінарыі, гатовай ежы, свежай выпечкі, тавараў для сям'і і штодзённай куплі».

У некаторых крамах плануецца зрабіць дадатковыя выгоды — напрыклад, кава-поінты і зоны для хуткага перакусу. У кампаніі адзначаюць, што гэта адказ на чаканні, якія ўсё часцей з'яўляюцца ў людзей у адносінах да фармату «крама каля дому».

Абнаўляецца і знешні выгляд гандлёвых аб'ектаў — як звонку, так і ўнутры. Напрыклад, у краме на вуліцы Варанянскага, 17 у Мінску тэстуецца новая канцэпцыя фасадаў з графічнымі сімваламі рэгіёна. Унутраная прастора таксама змяняецца. Адзін з прыкладаў змены інтэр'еру — крама на праспекце Незалежнасці, 91. Каляровая гама, паводле слоў прадстаўніка кампаніі, стала больш светлай, з'явіліся драўляныя акцэнты, занальнае асвятленне, простая навігацыя і лічбавыя экраны замест папяровых носьбітаў.

А што стане з цэнамі?

«Мы разумеем, наколькі гэта адчувальная тэма для пакупнікоў. Таму разам са зменай фармату пераглядаем цэнавую прапанову па самых запатрабаваных таварах штодзённага попыту. Задача — даць чалавеку не толькі большы выбар і больш зручную прастору, але і зразумелыя, канкурэнтныя цэны на базавыя прадукты».

Акцыі абяцаюць узмацніць, зрабіўшы акцэнт на таварах, якія людзі рэгулярна купляюць: прадуктах для сняданку, малочных прадуктах, хлебе, гародніне і садавіне, бакалеі і таварах для сям'і. Праграму лаяльнасці захаваюць: дзейным удзельнікам нічога пераафармляць не трэба. У рэжыме працы крам таксама не плануецца істотных змен, калі на тое не будзе аб'ектыўных прычын.

Новыя крамы «Хіт!» з'явяцца?

Рэтэйлер адзначае, што «Хіт!» застаецца часткай партфеля прадуктаў кампаніі, але новыя адкрыцці пад гэтай вывескай зараз пастаўленыя на паўзу.

«Там, дзе «Хіт!» па-ранейшаму добра адпавядае патрэбам пакупнікоў, ён працягвае працаваць. Там, дзе іншы фармат можа даць людзям больш па асартыменце, сэрвісе, акцыях, цэнах і агульнай зручнасці, мы разглядаем пераход. Сэнс гэтых змен просты: купец павінен атрымаць краму, якая лепш падыходзіць менавіта ягонаму раёну і ягонаму штодзённаму жыццю».

Каментары4

  • 453543
    05.06.2026
    Gäste, А можа калі з'яўляецца новы магазін (шыльду змянілі - і магазін ужо новы), то ён атрымлівае якія та налогавыя ільготы?
  • Ау́гіня
    05.06.2026
    Раней была "Брусничка" ( належыла еу́раопт, тое ж самае было што і у́ еу́раопце па харчах), потым змянілі шыльду на Хіт, зараз ізноу́ мяняюць назову
  • Назва
    05.06.2026
    Сам Евроопт даўно пара змяніць на нармальную назву. Евроопт, ёпт.

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць