БЕЛ Ł РУС

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі

5.06.2026 / 21:41

Nashaniva.com

Падчас баявых дзеянняў ва Украіне загінуў старшы лейтэнант Наран Ачыр-Гараеў, які камандаваў штурмавой ротай. Пра гэта паведаміў кіраўнік Калмыкіі Бату Хасікаў. Загінулы за ранейшы ўдзел у расійскай агрэсіі атрымаў званне Героя Расіі.

Наран Ачыр-Гараеў

Шырокую вядомасць Наран Ачыр-Гараеў атрымаў пасля ўдзелу ў прамой лініі з Уладзімірам Пуціным у снежні 2025 года. Там ён расказваў пра ўдзел свайго падраздзялення ў баях за Северск у Данецкай вобласці. Паводле інфармацыі расійскага боку, ягоная рота нібыта заняла больш за 80 жылых дамоў і знішчыла дзясяткі ўмацаваных пазіцый украінскіх войскаў.

За гэтыя дзеянні ў 2025 годзе Ачыр-Гараеву далі званне Героя Расійскай Федэрацыі. Узнагароду — медаль «Залатая Зорка» — яму 17 снежня 2025 года ўручыў асабіста Пуцін. 9 мая 2026 года Ачыр-Гараеў прысутнічаў на парадзе ў Маскве, дзе сярод іншага вітаўся з Пуціным.

Наран Ачыр-Гараеў вітаецца з Пуціным на парадзе ў Маскве 9 мая 2026 года

Наран Ачыр-Гараеў быў родам з горада Лагань у Калмыкіі. Сваю службу падчас вайны з Украінай ён пачынаў як кіроўца, а пазней стаў камандзірам штурмавой роты. Абставіны яго гібелі пакуль не раскрываюцца.

Чытайце таксама:

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем

Каментары да артыкула