Грамадства3232

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Іван Ламаносаў не дажыў да свайго першага сур'ёзнага юбілею. Гэта ўжо другі вядомы выпадак, калі беларускі курсант адпраўляецца на смерць па ўласнай ініцыятыве.

Іван Ламаносаў нарадзіўся ў красавіку 2006 года ў вёсцы Лугавая Слабада зусім побач з Мінскам. 

У 2022 годзе хлопец спрабаваў паступіць у сталічную Акадэмію авіяцыі і ў момант падачы дакументаў паспеў даць інтэрв'ю журналістам.

Бацька наёмніка — дальнабойшчык Васіль Ламаносаў — працуе ў Еўрасаюзе

«Учорашні школьнік Іван Ламаносаў прыйшоў у акадэмію з бацькам, які дапамог сыну з выбарам кірунку.

— Падаю дакументы на спецыяльнасць «тэхнічная эксплуатацыя авіяцыйнага абсталявання», — сцісла адказвае хлопец. 

— А куды ісці яшчэ? — дадае бацька абітурыента. — Для хлопца тэхнічная адукацыя не будзе лішняй. Некаторыя мужчыны гайку ад пласкагубцаў не адрозняць.

— Накідны ад тарцовага ключа адрозніць не магу, — усміхаецца хлопец.

— Вось, а так чалавек будзе ведаць, як яно працуе, не будзе пытацца: «Тат, а як гэта адкруціць?» Я ў гэтым разбіраюся, але ўсё растлумачыць не змагу. А тут да гэтага ставяцца больш дбайна, раскладуць усё, — разважае мужчына. — З авіяцыяй у нас ніхто з сваякоў не звязаны. Толькі сусед працуе лётчыкам, добры прыклад», — цытавала сямейства агенцтва «Мінск-Навіны». 

Але, як можна зразумець з далейшых падзей, у Акадэмію авіяцыі Ламаносава не ўзялі. Іван недзе перабіўся год, а ў 2023‑м паступіў у Акадэмію МУС — туды бяруць амаль усіх ахвотных.

Іван Ламаносаў (злева) прымае прысягу ў будынку Музея Вялікай Айчыннай вайны, 2023 год. Фота: Telegram

Сацыяльныя сеткі хлопца ў той момант — як у многіх курсантаў — вычысціліся, старонка «Укантакце» стала пустой.

У канцы мая 2025 года Іван пытаўся па чатах, колькі каштуе паездка з Беларусі на тэрыторыю Украіны. Яму падказалі, што за дарогу ў Кіеў праз Варшаву давядзецца заплаціць $200.

Урэшце Ламаносаў паехаў ва Украіну з іншага боку. Дакладна невядома, калі менавіта і чаму, але неўзабаве хлопец апынуўся ў расійскай арміі, але ўжо 22 верасня 2025 года пайшоў на баявое заданне пад Запарожжам разам з расіянінам, які ўрэшце загінуў. Ад яго сваякоў і стала вядома, што той адпраўляўся ў бой «з маладым беларусам з пазыўным «Ламанос». Гэты «Ламанос» і ёсць 19‑гадовы Іван Ламаносаў.

Яго сваякі пацвердзілі, што Іван — «зніклы без звестак». Гэта такі эўфемізм, які ва ўмовах расійскіх мясных штурмаў у большасці выпадкаў азначае, што салдата ліквідавалі сілы абароны Украіны.

Да моманту сваёй верагоднай смерці Ламаносаў ужо мала нагадваў курсанта Акадэміі МУС. Ён набіў сабе татуіроўку на ўсю шыю на лацінскай мове, дзе адгадваецца толькі ніжняе слова (напісанае з памылкай): «Rhutenia». «Ruthenia» гэта лацінскі адпаведнік «Русі».

Прыжыццёвыя фота Івана, другая — з фронту. Крыніца: сямейны архіў

А таксама, па-прароцку, набіў сабе мішэнь на лбе. 

Адметна, што гэта ўжо другі выпадак, калі на вайне гіне жаўтароты беларускі курсант. Нядаўна «Наша Ніва» паведамляла пра 18‑гадовага Рамана Шпака з Вайсковай акадэміі, чый лёс у агульных рысах супадае з лёсам Ламаносава.

Чытайце таксама: 18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Каментары32

  • Дзмітрый
    28.05.2026
    > жаўтароты беларускі курсант ... Рамана Шпака

    Жарт залічаны ✅
  • Одним словом
    28.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Вата шоу
    28.05.2026
    Трэба было лоб зялёнкай памазаць

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць