БЕЛ Ł РУС

Нацбанк выпускае новую манету «Славянка»

6.06.2026 / 17:12

Nashaniva.com

З 15 чэрвеня ў Беларусі ўводзіцца ў абарачэнне новая інвестыцыйная манета «Славянка». Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 5 чэрвеня 2026 года.

Манета вырабленая са срэбра найвышэйшай пробы 999,9. Яе вага складае 31,1 грама, намінал — 20 рублёў. Агульны наклад выпуску — 15 тысяч асобнікаў.

Асаблівасць гэтай манеты ў тым, што яна была адчаканеная ў Беларусі — на гомельскім прадпрыемстве «Крышталь» у 2026 годзе. Раней памятныя і інвестыцыйныя манеты па заказе Нацбанка вырабляліся за мяжой, як і закупляліся каштоўныя металы для іх вытворчасці.

Паводле дакумента Нацбанка, «Славянка» з’яўляецца законным аплатным сродкам на тэрыторыі краіны і павінна прымацца па намінальным кошце пры ўсіх відах аплат без якіх-небудзь абмежаванняў.

Чытайце таксама:

Нацбанк выпусціў манеты пра дружбу народаў

Нацбанк выпускае манеты «Нясвіж. 800 гадоў»

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Нацбанк пачынае прадаваць манеты з шэрай варонай

Каментары да артыкула