Грамадства44

Нацбанк выпусціў манеты пра дружбу народаў

Нацыянальны банк Беларусі выпусціў памятныя манеты, прысвечаныя XV Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур. Продаж пачнецца 26 мая.

Гэтыя манеты паводле задумы маюць сімвалізаваць ідэю шматнацыянальнасці і культурнай разнастайнасці краіны. На аверсе (пярэднім баку) размешчаныя дзяржаўны герб Беларусі і надпіс «Рэспубліка Беларусь», а ў цэнтры — выява дзяўчыны ў нацыянальным строі, што таксама адсылае да Года беларускай жанчыны. На срэбнай манеце ўнізе пазначаная проба металу.

На рэверсе (адваротным баку) адлюстраваныя элементы культур розных народаў, якія жывуць у Беларусі: арнаменты, сімвалы, літары. Назвы нацыянальнасцяў размешчаныя па коле.

Выпушчаныя два віды манет:

  • срэбная наміналам 20 рублёў, вагой 33,63 г і дыяметрам 38,61 мм, тыраж — 2000 асобнікаў;
  • медна-нікелевая наміналам 1 рубель, вагой 28,64 г і тым жа дыяметрам, тыраж — 7000 асобнікаў.

Абедзве манеты выкананыя ў якасці «анцыркулейтэд» (калекцыйнае выкананне), прычым срэбная мае дадаткова пазалоту.

Купіць іх можна будзе ў касах Нацбанка. Кошт складзе каля 70 рублёў за медна-нікелевую манету і каля 590 рублёў за срэбную. Пры гэтым яны з’яўляюцца законным плацежным сродкам і могуць выкарыстоўвацца для разлікаў у Беларусі.

Каментары4

  • Абу
    25.05.2026
    Літоўцаў з латышамі выкінулі, каб змясціць чувашоў з кітайцамі? :)
  • Ха
    26.05.2026
    З цыганамі ўсё зразумела - Лука сваю сямейку ўпісаў, але армяне, палякі... нават украінцы, ды яшчэ як асобны народ. Не манета а цэлая ідэялагічная дыверсія!
  • Бессэнсоўна
    26.05.2026
    Лукашэнкаўская Беларусь не сяброўская да ўласнага народу: беларусаў, палякаў, літоўцаў, жыды ды іншых жыхароў нашага краю.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць