БЕЛ Ł РУС

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка

6.06.2026 / 18:44

Nashaniva.com

Пераможцай Адкрытага чэмпіянату Францыі (Roland Garros) 2026 года ў жаночым адзіночным разрадзе стала 19‑гадовая расійская тэнісістка Міра Андрэева. У фінале, які адбыўся 6 чэрвеня ў Парыжы, яна ўпэўнена перамагла польку Маю Хваліньску з лікам 6:3, 6:2.

Міра Андрэева. Фота: Matthew Stockman/Getty Images

Нягледзячы на паразу Мая Хваліньска дасягнула гістарычнага поспеху. Яна стала першай тэнісісткай, якая прайшла кваліфікацыю турніру «Ралан Гарос» і здолела дайсці да фіналу асноўнай сеткі спаборніцтваў.

Першая ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка, гэтым разам сенсацыйна вылецела ў чвэрцьфінале, прайграўшы расіянцы Дыяне Шнайдэр.

«Ралан Гарос» — адзін з чатырох турніраў серыі Вялікага шлема разам з Адкрытым чэмпіянатам Аўстраліі (Australian Open), Уімблдонскім турнірам і Адкрытым чэмпіянатам ЗША (US Open). Спаборніцтвы традыцыйна праводзяцца на грунтавых кортах.

У мужчынскім фінале, які адбудзецца 7 чэрвеня, сустрэнуцца тэнісіст з Германіі Аляксандр Звераў і італьянец Флавіа Каболі.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»

Серэна Уільямс вяртаецца ў вялікі тэніс і згуляе на турніры ў Лондане

Сабаленка застанецца першай ракеткай свету па выніках «Ралан Гарос»

Каментары да артыкула