Пашынян запосціў рылс пераможцы пад культавы трэк
Прэм'ер Арменіі апублікаваў відэа, дзе ён задаволена глядзіць у камеру.
Усё гэта суправаджаецца легендарнай We Are The Champions The Queen, якую ўключаюць пасля перамог, напрыклад, у фінале Лігі чэмпіёнаў. На лацкане пінжака ў яго значок, які паўтарае контуры Арменіі.
Нікол Пашынян выйграў учора парламенцкія выбары ў Арменіі. Яго блок «Грамадзянская дамова» атрымаў 49,81 працэнта галасоў, што дае 60 працэнтаў месцаў.
Апазіцыйны альянс «Моцная Арменія», які кіруе Самвэл Карапецян, расійскі бізнэсмен армянскага паходжання, набраў 23,29%. Іншы блок апазіцыйных сіл — «Арменія», які ўзначальвае былы прэзідэнт краіны Роберт Качаран, атрымлівае 9,94%.
«Партыя «Грамадзянская дамова» адзінаасобна створыць урад», — адзначыў Пашынян на прэс-канферэнцыі.
Пашынян кіруе Арменіяй з красавіка 2018 года, ён прыйшоў да ўлады падчас пратэстаў.
Чытайце таксама:
Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце