Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову, якая вызначае выпадкі, калі юрыдычныя асобы могуць выкарыстоўваць лічбавыя знакі (токены) у якасці сродку разліку праз крыптабанкі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Новыя нормы распаўсюджваюцца перадусім на ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці. Токены можна будзе выкарыстоўваць пры:
- экспарце і імпарце тавараў;
- экспарце і імпарце паслуг і работ;
- здзелках з аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці;
- асобных аперацыях форэкс-кампаній;
- ажыццяўленні лізінгавай дзейнасці.
Ва ўрадзе адзначаюць, што пастанова прынятая для рэалізацыі палажэнняў указа №19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)», падпісанага 16 студзеня 2026 года.
Паводле задумы ўладаў, новы механізм павінен пашырыць магчымасці беларускіх кампаній пры правядзенні экспартна-імпартных аперацый і развіцці міжнародных разлікаў з выкарыстаннем лічбавых актываў.
Чытайце таксама:
Беларускія крыптабанкі будуць апераваць 26 крыптавалютамі
У Беларусі актыўна будуюць дзяржаўныя майнінгавыя фермы. Яны дапамогуць падняць эканоміку?
Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют