ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»
Адміністрацыя Дональда Трампа паведаміла пра затрымку ў сваіх намаганнях дамагчыся ад Лукашэнкі вызвалення большай колькасці палітвязняў, сказала Reuters беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская. Пра гэта піша «Радыё Свабода».
Святлана Ціханоўская. Фота: AP Photo Mindaugas Kulbis
Ціханоўская адзначыла, што амерыканскі бок паведаміў ёй: «наступныя вызваленні адкладзеныя на некаторы час», але яна не можа раскрыць прычыну гэтага.
«Ведаючы прычыну, я не хвалююся. Вядома, мы хочам, каб як мага больш людзей былі вызваленыя як мага хутчэй, і любая затрымка разбурае здароўе многіх з іх, — сказала яна. — Але гэта не канец працэсу».
Яна звярнула ўвагу на аптымістычныя словы Коула, які 3 чэрвеня напісаў у X:
«Мы яшчэ не скончылі. Захоўвайце надзею!».
Чытайце таксама:
Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі
Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам
Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію