БЕЛ Ł РУС

Mercedes, які шукалі ў Польшчы, хацелі вывезці ў Беларусь

9.06.2026 / 18:03

Nashaniva.com

На памежным пераходзе ў Тэрэспалі польскія памежнікі затрымалі аўтамабіль Mercedes 2024 года выпуску, які знаходзіўся ў вышуку ў Польшчы, паведаміла польская Памежная служба.

Фота: strazgraniczna.pl

53‑гадовы грамадзянін Польшчы спрабаваў выехаць на гэтым аўтамабілі з Польшчы ў Беларусь. Падчас праверкі супрацоўнікі Надбужанскага аддзела Памежнай службы ўстанавілі, што машына лічыцца скрадзенай і знаходзіцца ў базе вышуку.

Кошт аўтамабіля ацэньваецца прыкладна ў 300 тысяч злотых (каля 81,8 тысячы даляраў).

Па факце здарэння распачалі праверку. Кіроўцу разам з аўтамабілем перадалі супрацоўнікам паліцыі ў Тэрэспалі для далейшага расследавання.

Паводле даных польскай Памежнай службы, з пачатку 2026 года на польскай мяжы ўжо было выяўлена і вернута 66 транспартных сродкаў, якія знаходзіліся ў вышуку. Іх агульны кошт перавышае 7 мільёнаў злотых (каля 1,91 мільёна даляраў).

Чытайце таксама:

Жыхар Рэчыцы 10 гадоў ездзіў на скрадзеным аўто і не падазраваў пра гэта

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна

«Накіраваў аўтамабіль у бок паліцыянтаў». У польскай пракуратуры пракаментавалі справу са стральбой па беларусе ў Польшчы

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus

Каментары да артыкула