БЕЛ Ł РУС

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў

9.06.2026 / 20:02

Nashaniva.com

На думку прэзідэнта ЗША, Штаты на гэта павінны адказаць.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

«Я толькі што атрымаў інфармацыю ад нашых цудоўных вайскоўцаў, што мінулай ноччу іранцы збілі адзін з нашых высокатэхналагічных верталётаў Apache падчас патрулявання над Армузскім пралівам», — напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Ён удакладніў, што абодва пілоты не пацярпелі і знаходзяцца ў бяспецы.

«Тым не менш, ЗША вымушаныя, па неабходнасці, адказаць на гэтую атаку», — дадаў Трамп.

Чытайце таксама:

«Я не гарантаваў, што не будзе вайны». Трамп абверг, што абяцаў не ўцягваць ЗША ў войны

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам

«Я ратую тваю дупу». Трамп вылаяўся на Нетаньяху за намер атакаваць Бейрут

Каментары да артыкула