Свет66

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам

«У нас вельмі добрыя планы ў адносінах да Кубы», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Win McNamee/Getty Images

Вашынгтон мае намер дамагчыся змены палітычнага рэжыму на Кубе і будзе займацца гэтым пасля завяршэння вайны з Іранам, заявіў Дональд Трамп.

«У нас вельмі добрыя планы ў адносінах да Кубы. Я думаю, нам давядзецца пазбавіцца рэжыму, які быў вельмі жорсткім, вельмі непрыемным. Мы разбяромся з Ісламскай Рэспублікай Іран, і як толькі гэта будзе зроблена, па дарозе назад мы на кароткі час спынімся, каб заняцца гэтым. Мы хочам ім дапамагчы», — сказаў кіраўнік Белага дома падчас размовы з журналістамі.

На фоне гэтых заяваў Мінфін ЗША абвясціў пра ўвядзенне новых санкцый супраць прадстаўнікоў кубінскага кіраўніцтва.

Пад абмежаванні трапілі прэзідэнт Кубы Мішэль Дыяс-Канель, члены яго сям’і, а таксама сын і ўнук былога кіраўніка Кубы Рауля Кастра — Алехандра Кастра Эспін і Рауль Алехандра Кастра Каліс.

Каментары6

  • Жвір
    05.06.2026
    У яго тамагаўкі закончыліся, а ён пляны выбудоўвае... Падазрона...
  • Ёсік
    05.06.2026
    На жаль, спадар Трамп падобны на пуціна - той ва Украіне ўсё ўжо "захапіў", ягоных жаўнераў не спыніць, такую хуткасьць набралі, і ў гэтага персы ўжо ня ведуюць, дзе хавацца ад ягонай арміі. Падобна, што не ў гэты прэзідэнцкі тэрмін, тое, што здарылася ў Венесуэле, не змогуць паўтарыць у Гаване.
  • Як заўсёды са старыкам
    06.06.2026
    «Праз два тыдні».

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць