БЕЛ Ł РУС

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах

9.06.2026 / 20:42

Nashaniva.com

Нядаўна ў беларускія крамы прывезлі заморскага госця — смятанны яблык, папулярны ў В'етнаме і краінах Паўднёвай Амерыкі. Аднак экзатычнасць парадавала далёка не ўсіх. У Threads беларусы пачалі скардзіцца, што плады часцей за ўсё аказваюцца гнілымі, нават калі знешне такімі не выглядаюць, заўважыла выданне Blizko.by.

Жыхарка Мінска Марыя набыла садавіну і падзялілася ўражаннямі:

«Убачылі ўпершыню і вырашылі паспрабаваць. У выніку атрымалі гнілізну. Вось так і купляй экзатычную садавіну ў Беларусі», — расчаравана напісала дзяўчына.

Акрамя непрывабнага знешняга выгляду, паводле слоў Марыі, пацярпеў і смак: замест салодкага прысмаку садавіна аказалася вадзяністай і прэснай.

У каментарах знайшлася і іншая расчараваная аматарка экзотыкі:

«Мы куплялі зялёны плод, але гэта нас не выратавала ад таго, што ён быў гнілым. Аддалі назад, купілі больш цвёрды, каб дома даспеў без упакоўкі. У выніку другі таксама аказаўся гнілым», — расказала карыстальніца Настасся.

Іншыя карыстальнікі давалі парады па выбары свежага смятаннага яблыка.

Здаровы плод павінен быць з ярка-зялёнай лупінай і мяккі навобмацак. Акрамя таго, садавіна вельмі хутка псуецца, нават у неразрэзаным выглядзе, таму яе неабходна з'есці як мага хутчэй. Але з улікам доўгай дарогі з В'етнама да Беларусі на такую садавіну ў краме ўсё ж лепш не заглядацца.

Чытайце таксама:

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Гэтая фіялетавая гародніна скарае свет, але стала дэфіцытнай

Пад Мінскам ёсць месца з гароднінай і садавіной у 2‑3 разы таннейшай за крамную

Каментары да артыкула