БЕЛ Ł РУС

Мінчук сарваў злосць на шклопакетах і будзе за гэта плаціць

10.06.2026 / 16:04

Nashaniva.com

У Мінску 25‑гадовы мужчына пашкодзіў вокны і ўваходныя дзверы рэстарана хуткага харчавання і крамы, кідаючы ў іх камяні, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Скрыншот з відэа

Пра здарэнне ў міліцыю паведамілі прадстаўнікі пацярпелых устаноў. На месца прыбылі супрацоўнікі патрульна-паставой службы Фрунзенскага РУУС, якія затрымалі падазраванага.

Паводле слоў затрыманага, перад гэтым ён пасварыўся са сваякамі і выйшаў пагуляць. Праходзячы міма крамы і рэстарана, мужчына ў парыве злосці кінуў некалькі камянёў у шкляныя канструкцыі.

У выніку яго дзеянняў былі нанесеныя страты на суму 8200 рублёў. Кампенсаваць шкоду будзе сам затрыманы.

Па факце здарэння распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Чытайце таксама:

У Брэсце п'яны мужчына ўчыніў разборкі з таксістам

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро

Хлопца з Мінска асудзілі за непавагу да Вечнага агню

Каментары да артыкула