БЕЛ Ł РУС

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка

10.06.2026 / 21:03

Станіслаў Покуць

У Індыі ўвайшлі ў супярэчнасць адна з адной дзве задачы: развіццё буйной сонечнай энергетыкі і патрэба захавання вельмі рэдкага віду птушак — вялікай індыйскай драфы, піша ecoportal.net.

Індыйская драфа. Фота: dibird.com

Распрацаваны праект прадугледжваў будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі з каля 10 мільёнаў панэляў у штатах Раджастан і Гуджарат — адных з самых сонечных рэгіёнаў краіны. Для Індыі гэта важны кірунак, бо краіна хутка павялічвае спажыванне электраэнергіі і адначасова спрабуе знізіць забруджванне паветра.

Але праблема, што менавіта ў тых мясцінах жыве вялікая індыйская драфа — адна з самых рэдкіх птушак у свеце, усяго каля 150 асобін. Яна знаходзіцца пад пагрозай знікнення і вельмі ўразлівая да інфраструктуры чалавека: лініі электраперадачы і іншыя перашкоды часта становяцца прычынай яе гібелі.

Птушка мае асаблівасць — яна дрэнна бачыць перашкоды проста перад сабой і можа сутыкацца з лініямі электраперадач. Таму эколагі і суды пачалі разглядаць тэрыторыю як крытычную для яе выжывання.

У выніку суд у Індыі прыняў рашэнні, якія абавязваюць улады і распрацоўшчыкаў змяніць планы: частку зямлі трэба пакінуць пад ахову драфы і яе асяроддзя. Гэта фактычна азначае, што маштабны энергетычны праект або моцна скарачаецца, або замарожваецца ў асобных раёнах.

Чытайце таксама:

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

Каментары да артыкула