Цалкам аднавілі рух «Штадлераў» паміж Мінскам і Рудзенскам
Беларуская чыгунка паведаміла, што пасля завяршэння планавых рамонтных работ з 11 чэрвеня 2026 года аднаўляецца рух яшчэ трох пар цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск — Рудзенск — Мінск. А ўжо з 12 чэрвеня цалкам адновіцца курсіраванне ўсіх цягнікоў гарадскіх ліній на гэтым кірунку.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
З 12 чэрвеня паміж Мінскам і Рудзенскам будуць штодзённа хадзіць 10 пар цягнікоў гарадскіх ліній. Таксама з гэтага дня з’явіцца яшчэ адна дадатковая пара цягнікоў на маршруце Мінск — Беларусь — Мінск, у выніку чаго паміж Мінскам і Заслаўем будзе курсіраваць 17 пар цягнікоў.
Паведамляецца, што Беларуская чыгунка і надалей плануе выкарыстоўваць наяўны рухомы састаў для аднаўлення і развіцця чыгуначных зносін паміж сталіцай і гарадамі-спадарожнікамі.
Чытайце таксама:
Паміж Мінскам і Рудзенскам зноў ездзяць «штадлеры»
Белчыгунка патлумачыла, чаму знялі «Штадлеры» з гарадскіх маршрутаў
Кампанія Stadler адмовілася паставіць цягнікі Беларускай чыгунцы