З фонду Лукашэнкі выдзелілі грошы на рэстаўрацыю двух храмаў
Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні 3,6 мільёна рублёў са свайго фонду на рэстаўрацыю культавых будынкаў у Жыровічах і Будславе.
Асноўная частка сродкаў — каля 3,4 мільёна рублёў — пойдзе на працяг аднаўлення іканастаса Успенскага сабора ў Жыровічах. Работы там пачаліся яшчэ ў 2025 годзе: ужо адрэстаўравалі верхнюю частку іканастаса, які датуецца XVII стагоддзем, а цяпер плануецца аднавіць астатнія элементы.
Акрамя таго, больш за 260 тысяч рублёў накіруюць Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкай царквы на першачарговыя работы ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе. Сярод задач — падрыхтоўка дакументацыі і ўмацаванне падмуркаў, сцен і канструкцый храма.
Будслаўскі касцёл раней моцна пацярпеў ад пажару ў 2021 годзе, пасля чаго працягвалася яго аднаўленне за кошт ахвяраванняў і дзяржаўнай падтрымкі.
Чытайце таксама:
На ўездзе ў Будслаў паставілі знак з выявай Панны Марыі ФОТАФАКТ
У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла