Праваабаронцам вядома ўжо пра больш за 60 ператрусаў па «справе ЕГУ»
Праваабаронцы «Вясны» маюць інфармацыю пра ўжо больш за 60 ператрусаў у выпускнікоў, студэнтаў і іншых датычных да Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта людзей, а таксама іх родных.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
З пачатку чэрвеня па ўсёй Беларусі разгортваецца маштабны пераслед, звязаны з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам. Сілавікі распачалі крымінальную справу за аплату навучання з 2016 года.
Да людзей прыходзяць нават на працу, а некаторым тэлефануюць і просяць прыйсці «на размову».
Чытайце таксама:
У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне
У ЕГУ пракаментавалі масавыя ператрусы ў звязаных з універсітэтам людзей