Меркаванні4545

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна

Мае паплечнікі шмат разоў прасілі мяне пракаментаваць сітуацыю вакол ЕГУ: ідзе хваля ператрусаў у цяперашніх і былых студэнтаў. Што рабіць, каб захаваць універсітэт? Адказваю, піша ў сваім тэлеграм-канале былы палітвязень Павел Севярынец.

Павел Севярынец. Фота: «Наша Ніва»

Пра ЕГУ трэба ставіць пытанне рубам: тэрмінова і рашуча ператвараць ЕГУ ў галоўную адукацыйную базу беларускага руху.

Як і варта было чакаць ад пачатку, рэжым прызнаў ЕГУ «экстрэмісцкім», студэнтаў і іх бацькоў масава трасуць і дапытваюць.

Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ? Чаго вы цяпер баіцеся? Пераменаў? Чаму мы бачым бясконцыя рэлізы, што ўсё нармальна, працуем далей як і заўжды?

У ЕГУ ёсць унікальны шанец выхаваць будучых прэзідэнтаў і міністраў вольнай Беларусі. Беларускамоўных. З еўрапейскім узроўнем адукацыі. Адкрытых, смелых. У 2020 годзе ўся Беларусь узнялася, а ЕГУ як ляжаў, так і ляжыць на дне. Баіцца ўздыхнуць. Баіцца мяняцца. Суцэльная дэпрэсіўная расейскамоўная нудота апошнія гады.

ЕГУ — гэта наогул пра што? Пра каго? Большасць студэнтаў з Беларусі, але што ва ўніверсітэце пра Беларусь? Што там па-беларуску? Якія кадры рыхтуе ўніверсітэт, калі ўсё застанецца так, як цяпер?

Я лічу, адзінае выйсце для ЕГУ сёння — станавіцца элітнай вышэйшай школай для беларусаў замежжа.

Калі не рабіць кардынальных крокаў і пераконваць усіх, што «працуем у звычайным рэжыме», скончыцца тым, што ЕГУ альбо зачыніцца, альбо ператворыцца ў адзін з заштатных, нікому не патрэбных безаблічных «варыянтаў» для тых, хто не трапіў у прэстыжныя альбо нават сярэднія рэгіянальныя ВНУ.

Да 14 красавіка баяліся, што прызнаюць экстрэмістамі. Цураліся «свяціцца». Усё, прызналі. Трасуць людзей. Крымінальныя справы.

Цяпер баяцца няма чаго. Цяпер трэба рэальна свяціць. І адкрыта казаць Еўропе, якая ўсе гэтыя гады падтрымлівала ЕГУ: патрэбная кузня кадраў для беларускіх пераменаў.

Яшчэ з канца 1990‑х беларусы марылі пра сапраўды беларускі ўніверсітэт, які мае рыхтаваць элітныя кадры для будучай, дэмакратычнай Беларусі.

Скажаце, хто з беларусаў замежжа будзе аддаваць дзяцей у беларускі апазіцыйны ЕГУ? Ва ўніверсітэт, дзе па-беларуску выкладаюць Алесь Бяляцкі, Уладзімір Арлоў, Лявон Вольскі, Кацярына Ваданосава, Вінцук Вячорка, Павел Церашковіч, Цімох Акудовіч — будуць.

Мяне пытаюць, куды паступаць дзецям 2020 года? Цяпер, калі ў самой Беларусі громяць і беларускую адукацыю, і культуру, дзясяткі тысячаў маладых беларусаў і ў краіне, і за мяжой мараць пра найлепшы ўнівер у свеце. Свой.

Ну, слухайце, ужо сам рэжым выпісвае ЕГУ «чароўнага пендаля». Няўжо і цяпер зноў зробім выгляд, што ЕГУ — гэта не для нас і не пра нас? 

Агу, ЕГУ! Давайце мяняцца! Давайце працаваць дзеля вольнай Беларусі!

Каментары45

  • Смех ды й Годзе
    11.06.2026
    Ахаха, гэтыя людзі відавочна з іншай рэчаіснасці! Каго ты беларусізаваць сабараўся? Псеўдарэктара Шаданскаса, ці жонку грантадэпутата Жамаліса, ці экс-міністра МЗС Летувы Адаменаса, якога пасля п'янкі туды ўладкавалі?
    Расплюшчыце хто-небудзь яму нарэшце вочы!
  • Бгг
    11.06.2026
    Поддерживаю уважаемого Павла Северинца!
    Есть только две маленькие проблемки:
    1. Где найти преподавателей, готовых преподавать на Беларускай Мове что-то, кроме Беларускай Мовы и Истории Беларуси.
    2. Где найти студентов, готовых изучать на Беларускай мове что-то кроме... ну, вы поняли.
    Хотя, если для получения грантов ни одни ни вторые не нужны - значит, все в порядке. Жыве Беларусь!
  • ЎІЎ
    11.06.2026
    Звароты беларусізаваць ЕГУ як звароты беларусізаваць шматлікія чляніні і іншых невероятных, як аб сцену гарохам. Іх нават у русафобскіх краінах родная расейская не адпускае.

Цяпер чытаюць

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей7

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі сцвярджаюць, што 44‑гадовая жонка трэнера, якая загінула ў Бранскай вобласці, была цяжарная10

Трамп заявіў, што Мелоні «маліла пра фота» з ім. Яна ў адказ: Выдумкі, прычым не ўпершыню, затое з ворагамі Трамп нерашучы5

Улады Кубы пачынаюць перабудову: 176 зменаў у эканамічнай сістэме9

Іран зноў абмежаваў праход суднаў праз Армузскі праліў3

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове10

Новай вядоўцай «Раніцы з «Белсатам» будзе Наста Суханосік1

Пачалася новая атака дронаў на Маскву4

У Мінску пачалі прадаваць катэджы ў новым закрытым пасёлку. Дзе ён знаходзіцца?4

«Беларусьфільм» і АНТ здымаюць серыял «Класікі на пенсіі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей7

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць