Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ
У Докшыцкім раёне праводзяць двухдзённую навукова-практычную канферэнцыю пад назвай «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна». У самым яе пачатку мясцовыя ўлады каля ваеннага мемарыяла зладзілі для ўдзельнікаў мерапрыемства тэатралізаваную пастаноўку.
У мясцовым тэлеграм-канале паведамляецца, што ў канферэнцыі бяруць удзел больш за 50 спецыялістаў з розных гарадоў Беларусі. На форум прыехалі прадстаўнікі з Докшыц, Віцебска, Глыбокага, Дзяржынска, Мінска, Наваполацка і Полацка. Сярод іх — гісторыкі, археолагі, антраполагі, мастацтвазнаўцы, мовазнаўцы, літаратуразнаўцы, супрацоўнікі архіваў, музеяў і краязнаўцы.
Праграма канферэнцыі пачалася з наведвання мемарыяльнага комплексу «Шунеўка» — месца памяці пра жыхароў аднайменнай вёскі, якія загінулі у выніку нацысцкага знішчэння. Удзельнікаў прывезлі да мемарыялу пад назвай «Праклён фашызму», дзе ім наглядна паказалі, як усё тады адбывалася.
Чытайце таксама:
У Маскве замест Музея гісторыі ГУЛАГа адкрываюць музей, прысвечаны ахвярам нямецкіх нацыстаў
Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі