Свет88

У Маскве замест Музея гісторыі ГУЛАГа адкрываюць музей, прысвечаны ахвярам нямецкіх нацыстаў

У Маскве на месцы Музея гісторыі ГУЛАГа плануюць адкрыць новую ўстанову — Музей памяці, прысвечаны «ахвярам генацыду савецкага народа». Пра перайменаванне першай паведаміла мастацтвазнаўца Ксенія Карабельнікава. Крыніца агенцтва «Інтэрфакс» пацвердзіла, што інфармацыя адпавядае рэчаіснасці і ўжо была аб'яўленая супрацоўнікам музея, піша «Настоящее время».

Паводле інфармацыі ад мэрыі Масквы, асновай новай экспазіцыі стануць архіўныя матэрыялы праекта «Без тэрміну даўніны», ініцыяванага Пошукавым рухам Расіі.

Плануецца, што музей будзе асвятляць усе этапы ваенных злачынстваў нацыстаў у гады Другой сусветнай вайны. Адкрыццё запланавана на 2026 год. Кіраваць установай будзе Наталля Калашнікава, якая з вясны 2025 года ўзначальвае музей «Смаленская крэпасць».

Музей гісторыі ГУЛАГа дзейнічаў з 2001 года. У лістападзе 2024‑га яго працу прыпынілі, спаслаўшыся на парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі. У студзені 2025 года ўлады Масквы звольнілі дырэктара Рамана Раманава, які кіраваў музеем з 2012 года. Пазней яго месца заняла кіраўніца Музея Масквы Ганна Трапкова.

Паводле паведамленняў СМІ, нават пасля закрыцця супрацоўнікі працягвалі даследчую працу: удзельнічалі ў экспедыцыях, запісвалі ўспаміны рэпрэсаваных і рыхтавалі кнігі па гісторыі ГУЛАГа. Таксама сцвярджалася, што Раманава звольнілі пасля ягонай адмовы цэнзураваць выставу, прысвечаную савецкім рэпрэсіям.

Каментары8

  • Беларусам варта зразумець
    20.02.2026
    Пуцін будуе ізноў концлагер. Лукашэнка ўжо зразумеў, што яго заб’ юць. І ліжа, ліжа. Ратуйце дзяцей, выаозьце, вучыце мовам.
  • Nemo
    20.02.2026
    Надеюсь там будет инфа про генерала Власова, Локотскую республику и казачьи войска СС
  • Андрусь
    20.02.2026
    Ужо і ў расіі "генацыд"? Як мог быць генацыд народу, якога не было?

Цяпер чытаюць

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску21

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

«Выехаць нельга застацца». Жыхары Кіева выбіраюць паміж добраахвотнай эвакуацыяй і яшчэ адной зімоўкай у горадзе пад абстрэламі

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці2

«Працягу не будзе» Французскі пісьменнік пра свой раман аб Пратасевічу і Ціханоўскай, што трапіў у спіс «экстрэмісцкіх»1

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску21

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць