БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для святкавання Купалля ў Александрыі

12.06.2026 / 15:52

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка паведаміла пра прызначэнне 14‑ці дадатковых цягнікоў на час правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое адбудзецца 11—12 ліпеня 2026 года ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Такое рашэнне, як паведамляецца, прынята для таго, каб палегчыць дастаўку вялікай колькасці гасцей да месца правядзення мерапрыемства і забяспечыць іх зручнае вяртанне дадому.

Найбольшая колькасць дадатковых рэйсаў будзе арганізавана 11 ліпеня. У гэты дзень па маршрутах Магілёў — Копысь — Магілёў і Орша — Копысь — Орша будуць курсаваць 11 дадатковых цягнікоў рэгіянальных ліній эканамічнага класа.

З Магілёва дадатковыя цягнікі будуць адпраўляцца чатыры разы: а 13.25, а 15.30, 19.05 і а 21.30. З Оршы будуць арганізаваныя два дадатковыя рэйсы — а 12.48 і а 22.25.

Каб удзельнікі і госці свята маглі зручна вярнуцца пасля завяршэння асноўных мерапрыемстваў, у ноч з 11 на 12 ліпеня, а таксама раніцай 12 ліпеня будзе запушчана яшчэ пяць дадатковых цягнікоў, якія будуць адпраўляцца са станцыі Копысь у напрамку Магілёва і Оршы.

Акрамя гэтага, 11 ліпеня цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа, які ходзіць па маршруце Полацк — Магілёў — Полацк, зробіць дадатковы прыпынак на чыгуначнай станцыі Копысь. У выніку на працягу 11 і 12 ліпеня на гэтай станцыі будуць спыняцца агулам 29 цягнікоў, якія будуць звязваць Копысь з такімі гарадамі, як Магілёў, Орша, Віцебск, Гомель, Полацк і Брэст.

Чытайце таксама:

У Батанічным садзе пройдзе фестываль «Купальскія агні»

У Музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе Свята сонцазвароту

Цалкам аднавілі рух «Штадлераў» паміж Мінскам і Рудзенскам

У маі ў Беларусі найбольш падаражэў праезд у цягніках

Белчыгунка прызначыла на ліпеньскія падоўжаныя выходныя дадатковыя цягнікі

Каментары да артыкула