75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»
Лілія Грынько — звычайная беларуская пенсіянерка, якая захапляецца ландшафтным дызайнам і бавіць час на прыродзе. Нядаўна яе асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе.
Лілія Грынько. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках
Лілія Леанідаўна нарадзілася 13 мая 1951 года. Пасля школы жанчына вучылася ў 2‑м медыцынскім вучылішчы, а пасля, у 1970‑м, скончыла Мінскі каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці. Пазней, у 1983 годзе, яна атрымала дыплом механіка-тэхналагічнага факультэта БНТУ (тады — Політэхнічны інстытут). У апошнія гады жанчына на пенсіі.
Лілія Грынько жыве ціхім жыццём. Шмат часу аддае лецішчу, захапляецца ландшафтным дызайнам і любіць хадзіць у лес у грыбы і на шпацыры. У яе профілі ў «Аднакласніках» можна знайсці падпіскі на тэматычныя суполкі для агароднікаў, а таксама старонкі з жыццёвымі афарызмамі і цытатамі.
Спакойнае жыццё на пенсіі парушыў крымінальны пераслед. Мінскі гарадскі суд вынес 75‑гадовай жанчыне абвінаваўчы прысуд паводле ч. 1 арт. 14, а таксама частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса. Яе абвінавацілі ў замаху на «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Ліліі Грынько прысудзілі хатнюю хімію. Акалічнасці справы невядомыя.
Чытайце таксама:
Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна
65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?