У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела
Блогер Дзяніс Блішч апублікаваў у сваім тэлеграм-канале фота ад падпісчыка, на якім выяўленыя асветленыя вокны на адным з паверхаў пакуль што не дабудаванай вежы «Газпрама» ў Мінску. Пры гэтым за вокнамі бачны «цэлы гатовы офіс з мэбляй і нават раслінай у кадцы».
Фота: t.me/pureminsk
Пры гэтым Дзяніс Блішч за дзень да таго сам чытаў у Threads, што за тымі самімі вокнамі бачылі таксама людзей у дзелавых гарнітурах.
Фота: t.me/pureminsk
«Гэта, вядома, не гатовая працоўная прастора, а адмыслова створаны для нейкіх здымак інтэр'ер. Магчыма, рэкламных, магчыма, для патрэб самога дэвелапера», — робіць уласнае дапушчэнне, што гэта магло б быць, блогер.
Пасля ён апублікаваў яшчэ два фота ад падпісчыка, зробленых ужо з іншага боку, у самім гэтым офісе.
Фота: t.me/pureminsk
«Той, хто даслаў, не ведае яго прызначэння, але кажа, што ніякіх камунікацый у будынку няма, а святло на мінулых здымках арганізавана часовым рашэннем», — тлумачыць Блішч.
Фота: t.me/pureminsk
Чытайце таксама:
Сілуэт хмарачоса ўжо вымалёўваецца. Як цяпер выглядае шматпакутны «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТА
Як будзе выглядаць «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТЫ
25 год таму ў Мінску адкрылі Маскоўскі аўтавакзал — згадваем яго лёс ФОТЫ