Грамадства55

Сілуэт хмарачоса ўжо вымалёўваецца. Як цяпер выглядае шматпакутны «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТА

Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпрам цэнтр» паблізу Нацыянальнай бібліятэкі ідзе даволі актыўна. Нягледзячы на статус доўгабуду і розныя цяжкасці на шляху да рэалізацыі, справа рухаецца — ужо відаць сілуэт хмарачоса, які будзе мець складаную форму і шкляное абрамленне, піша Onliner.

Тут і далей фота: Onliner

Гісторыя аб'екта цягнецца з 2013 года, калі ўпершыню стала вядома пра амбіцыі кампаніі «Газпрам» узвесці ў беларускай сталіцы комплекс будынкаў. У 2014 годзе дзеля газпрамаўскага комплексу знеслі аўтавакзал «Маскоўскі» з незвычайнай архітэктурай.

Будаўніцтва «Газпрам-цэнтра» распачалося ў 2015 годзе, чакалася, што комплекс закончаць у 2020 годзе. Але паступова ён ператварыўся ў даўгабуд, будаўніцтва некалькі разоў прыпынялася. У 2019 годзе работы спрабавалі аднавіць, але ў лютым 2021 года ўсе работы зноў былі прыпынены. Афіцыйная прычына — разыходжанні паміж заказчыкам і генеральным падрадчыкам, не было без карупцыйнага скандалу.

У 2023 годзе Лукашэнка дазволіў кампаніі «Газпрам трансгаз Беларусь» не выплачваць пені і штрафы. Улады паставілі задачу пабудаваць комплекс да 2027 года, работы аднавіліся.

Будынак, якое ўжо зараз з'яўляецца архітэктурнай дамінантай на будпляцоўцы, — гэта і ёсць будучы хмарачос. Работы вядуцца на 14-15 паверхах. У сваім завершаным выглядзе вежа будзе ўзвышацца над зямлёй на 36 паверхаў і стане адной з самых высокіх у Мінску.

Жалезабетонныя работы працягваюцца і на двух адміністрацыйных будынках. Нагадаем, каля галоўнага хмарачоса будуць стаяць тры збудаванні вышынёй 7, 9 і 12 паверхаў. У іх адкрыюцца медыка-аднаўленчы цэнтр з дыягнастычным і кансультацыйным аддзяленнямі, а таксама гатэль, бізнэс-апартаменты, трэнажорная зала, басейн і іншыя аб'екты.

Калі ў мінулым годзе на будпляцоўцы было задзейнічана 147 чалавек, то на дадзены момант тут працуюць 300 рабочых. Гэта значыць, што тэмпы паскорыліся.

Ансамбль будынкаў «Газпрам цэнтр» будуць узводзіць да 2027 года ўключна. Па інфармацыі з адкрытых крыніц, кампанія «Газпрам трансгаз Беларусь» пацвердзіла, што ўсё ідзе па плане і тэрмін здачы аб'екта ў эксплуатацыю не змяніўся.

Каментары5

  • x
    18.03.2025
    гмах, хмарачос, небаскроб
    1-е слова я сустракаў некалі найчасцей. не ведю, чаму яно знікае
  • Фродо
    18.03.2025
    "Мордор-центр"
  • Изя-слав
    18.03.2025
    Какой-то сюрреализм.Газпром сдувается а Центр растет

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз7

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць