Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе
Гэтыя людзі былі ўключаныя ў спісы «Вясны» (паводле якіх зараз у Беларусі 868 палітвязняў), але паколькі праваабаронцы не ведалі пра іх вызваленне праз закрытасць беларускай судовай сістэмы, то заставаліся ў спісах нават пасля вызвалення.
Названыя наступныя імёны: Алена Рыбак, Уладзіслаў Федаровіч, Вадзім Саскавец, Аляксандр Пімашэнка. Некаторыя з іх былі вымушаныя даць інтэрв’ю прапагандыстам АНТ.
Прапагандыст Ігар Тур са спісамі, як ён сцвярджае, вызваленых палітвязняў. Скрыншот з відэа
Такім чынам, калі прыбраць гэтых людзей са спісаў, то можна зафіксаваць, што ў Беларусі зараз мінімум 672 палітвязняў.
Чытайце таксама:
Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты
«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася
ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»