ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»
Адміністрацыя Дональда Трампа паведаміла пра затрымку ў сваіх намаганнях дамагчыся ад Лукашэнкі вызвалення большай колькасці палітвязняў, сказала Reuters беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская. Пра гэта піша «Радыё Свабода».

Святлана Ціханоўская. Фота: AP Photo Mindaugas Kulbis
Ціханоўская адзначыла, што амерыканскі бок паведаміў ёй: «наступныя вызваленні адкладзеныя на некаторы час», але яна не можа раскрыць прычыну гэтага.
«Ведаючы прычыну, я не хвалююся. Вядома, мы хочам, каб як мага больш людзей былі вызваленыя як мага хутчэй, і любая затрымка разбурае здароўе многіх з іх, — сказала яна. — Але гэта не канец працэсу».
Яна звярнула ўвагу на аптымістычныя словы Коула, які 3 чэрвеня напісаў у X:
«Мы яшчэ не скончылі. Захоўвайце надзею!».
Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі
Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам
«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі
Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
пачыталі каментарыі нашых масквацэнтрыкаў, што Трамп гэта усё за грошы што ён "педафіл", і даўно працуе на КДБ, зайдзіце пачытайце каму цікава. І вырашалі калі Беларусам гэта не трэба, навошта нам гэта? Усе пытанні да адэптаў "татальных санкцый".
А я (нацыяналіст) учора пісаў Івонцы, дзякаваў вялікавяльможыных паноў за любоў да РБ і за тое, што надаюць суб’ектнасці РБ.