Грамадства1616

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»

Інфармацыя пра тое, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час» па ініцыятыве амерыканскага боку, не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта ў каментары выданню «Люстэрка» заявіў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

Дзяніс Кучынскі. Фота: «Наша Ніва»

«Мы падтрымліваем пастаянны кантакт з нашымі амерыканскімі партнёрамі, на мінулым тыдні я гаварыў з Белым домам і Дзярждэпартаментам, а ўчора камунікаваў са спадаром Коўлам. Магу пацвердзіць, што амерыканская адміністрацыя не спыняе сваёй працы ў пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў. Амерыканскі гуманітарна-дыпламатычны трэк працягваецца і не спыняўся», — заявіў Кучынскі.

Ён дадаў, што, як і ў мінулыя разы, гэта не самыя простыя перамовы, таму такі працэс заўсёды займае час. Так было падчас папярэдніх вызваленняў, гэта нармальная частка працэсу.

«Што да апошніх каментароў, то тут, відаць, адбылося пэўнае непаразуменне ў інтэрпрэтацыі. Насамрэч Святлана Ціханоўская мела на ўвазе камунікацыю адносна тэарэтычнага візіту спадара Коўла ў Мінск у траўні. Гаворка ішла не пра агульны перамоўны трэк па вызваленні палітвязняў і яго будучыню, а пра тэарэтычны візіт праз два-тры тыдні, пра які спадар Коўл казаў пасля вызвалення Андрэя Пачобута. Аднак пазней ён паведаміў, што паводле ягонага рашэння ён не паехаў. Таму той візіт быў сфакусаваны на працы Франкліна Грэма, які змог наведаць Беларусь і звярнуцца да беларусаў са сваёй гаміліяй», — сказаў Кучынскі.

Дарадца Ціханоўскай яшчэ раз падкрэсліў, што працэс вызвалення палітвязняў працягваецца, амерыканскі гуманітарна-дыпламатычны трэк працуе, і амерыканская адміністрацыя працягвае ўдзельнічаць у гэтых працэсах.

«Мы вельмі ўдзячныя нашым амерыканскім партнёрам за іх паслядоўную працу і падтрымку ў гэтым надзвычай важным пытанні», — дадаў Кучынскі.

Раней агенцтва Reuters паведаміла, што лідарка беларускіх дэмсіл Святлана Ціханоўская заўважыла ім у каментары, што далейшыя вызваленні зняволеных «адкладзеныя на некаторы час». Такую інфармацыю Ціханоўская нібыта атрымала ад адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Каментары16

  • Хмм
    10.06.2026
    Ну, ну понятно же, антикриз подъехал, из лидерки вырвалось больше, чем было можно. Пропустила свежую инструкцию, бывает.
  • Санкцыі
    10.06.2026
    Затое санкцыі, якія прасоўваюць офіс Ціханоўскай з Жыгарам не адкладзеныя.
  • Der
    10.06.2026
    Інакш кажучы "вызваленне палітвязняў адкладзена не на каторы час, а доўгі час ці на заўжды".
    І вядома што офіс прыклаў да гэтага намаганні сваей перыядычнай крытыкай амерыканскага боку.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць