БЕЛ Ł РУС

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне

17.06.2026 / 11:03

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Ёган Вадэфуль мяркуе, што ўжо ўлетку можа з’явіцца магчымасць пачаць перамовы аб спыненні вайны Расіі супраць Украіны, піша Радыё Свабода.

Фота: Michael Kappeler/picture alliance via Getty Images

«Цяпер ёсць шанец, мяркую, ужо гэтым летам пачаць перамовы», — сказаў Ёган Вадэфуль у інтэрв’ю медыягрупе RTL.

Паводле яго, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін можа быць больш адкрытым да дыялогу, чым раней. «Магчыма, ён цяпер знаходзіцца на такім этапе, калі сур’ёзна задумваецца», — не выключыў нямецкі міністр.

У гэтым кантэксце Ёган Вадэфуль згадаў заяву Аляксандра Лукашэнкі, якую той зрабіў у інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya English, — «ні Расія, ні Украіна не могуць перамагчы ў вайне ваенным шляхам».

«Гэта цікавая заява вельмі блізкага саюзніка Пуціна», — адзначыў ён.

Кіраўнік МЗС дадаў, што «Украіна ўвесь гэты час была гатовая да перамоў» і што цяпер «Уладзімір Пуцін павінен вырашыць — ці хоча ён весці перамовы, ці далей ваяваць».

Ёган Вадэфуль нагадаў, што Нямеччына разам з Францыяй і Вялікабрытаніяй таксама гатовыя ўдзельнічаць у перамовах аб завяршэнні вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»

Лукашэнка прызнаў, што Расія ва Украіне не дасягнула мэтаў. Патлумачыў гэта тым, што Пуціна падманулі Ватыкан і яўрэйскае лобі

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Каментары да артыкула