Грамадства2020

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

У інтэрв’ю тэлеканалу «Аль-Арабія» 15 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць абсалютна недапушчальным перанос вайны паміж Расіяй і Украінай на тэрыторыю Беларусі. Паводле яго слоў, гэтае пытанне неаднаразова абмяркоўвалася з Уладзімірам Пуціным, і нават сам расійскі кіраўнік нібыта выказаў меркаванне, што ўступленне Беларусі ў канфлікт прынесла б больш шкоды, чым карысці.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Kazakov / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка растлумачыў сваю пазіцыю некалькімі прычынамі.

Перш за ўсё ён адзначыў, што Беларусь з’яўляецца ўразлівай у вайсковым плане:

«Беларусь (мы гэта разумеем, таму не хочам ваяваць) вельмі ўразлівая ў ваенных адносінах, калі Украіна пачне атакаваць Беларусь так сама, як яна атакуе Расію. Таму што Беларусь ва ўкраінскіх вайскоўцаў як на далоні. Мы цудоўна разумеем, што нашы асноўныя аб'екты жыццезабеспячэння — вытворчыя і лагістычныя — апынуцца пад ударам. Як яны заявілі, у іх ужо 500 такіх цэляў на тэрыторыі Беларусі пазначана».

Другой важнай прычынай ён назваў стаўленне саміх беларусаў да вайны:

«Мы ўжо нацярпеліся ў гісторыі. Мы разумеем, што загіне нямала нашых вайскоўцаў. За што? Навошта ім гінуць?»

Таксама Лукашэнка звярнуў увагу на вайскова-стратэгічны аспект:

«Фронт для Расіі перш за ўсё (вядома, і для нас), калі б яна атакавала Кіеў з тэрыторыі Беларусі, будзе павялічаны на 1,5 тысячы кіламетраў беларуска-ўкраінскай мяжы. Мы з расіянамі пры цяперашнім цячэнні вайны не зможам забяспечыць абарону гэтага ўчастка». 

Акрамя таго, ён выказаў меркаванне, што далейшае пашырэнне канфлікту можа прывесці да яшчэ больш сур’ёзных наступстваў, у тым ліку да магчымасці прамога ўдзелу краін НАТА, якія падтрымліваюць Украіну. 

«І гэта вайна набудзе новую якасць. Гэта будзе вайна Беларусі і Расіі супраць блока НАТО. Хоць я не выключаю, што гэта можа быць і без гэтага».

Каментары20

  • Gar
    15.06.2026
    Ведае вусаты што ягоныя апрычнікі здольны толькі катаваць неўзброены народ, жанчын і дзяцей.
    А супраць узброенага войска Украіны яны ні на што не годны і пабягуць ў бок Масковіі з першымі стрэламі.
    Ведае вусаты што беларусы яго ненавідзяць. Што ў выпадку чаго перайдуць са зброяй на бок ЗСУ бо ен і ягоныя апрычнікі прынеслі гора ў той ці іншай ступені амаль ў кожную беларускую сям’ю і пераважная большасць ў краіне яго і апрычнікаў ненавідзіць.
    Вайна супраць Украіны для гаўляйтара і ягоных апрычнікаў = шыбініца на плошчы і на кожным слупу.
  • Ich
    15.06.2026
    Калі ў выпадку чаго. Прапаную лукавага і ягоных апрышнікаў судзіць хуткімі партызанскімі суламі і прыводзіць прысуд ў выкананне на месцы.
    Гатоў атрымаць кулямет і выконваць прысуды калі ня будзе жадаючых.
    Хаця жадаючых можа быць вялікая чарга.
  • Певень
    15.06.2026
    Понял, что при этом сценарии реально может потерять власть, поэтому решил извиниться. Перед кем он когда-нибудь еще извинялся?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць