Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма
Што вядома на гэты момант.
Беларускі аўтобус пасля трапляння дрона. Фота News.by
Аляксандр Лукашэнка дагэтуль не адрэагаваў на траплянне дрона ў беларускі аўтобус у Бранскай вобласці. Гэта вельмі дзіўна, бо падзею абмяркоўвае ўся краіна.
Ужо не першы раз адзначалася, што ў сераду Аляксандр Лукашэнка ніколі не з'яўляецца на публіцы. Але каб не адгукнуцца нават на трагедыю з аўтобусам — гэта звяртае ўвагу.
У той жа час уся дзяржаўная прапаганда, ад цэнтральных каналаў да апошняй раёнкі, запоўненая абвінавачваннямі на адрас украінскага войска і перадрукамі з расійскай прапаганды.
Ніводзін дзяржаўны рэсурс не звярнуў увагу на каментар прадстаўніка Генштаба УСУ, які назваў гэтую атаку «правакацыяй Крамля» і падкрэсліў, што «ў названы перыяд Сілы абароны Украіны не выкарыстоўвалі беспілотныя лятальныя апараты па цэлях на тэрыторыі Бранскай вобласці»
Чытайце таксама:
Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю
Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы