МЗС выклікала часовага паверанага Украіны і ўручыла яму ноту пратэсту
«Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае гэты бесчалавечны тэрарыстычны акт, якому няма і не можа быць апраўдання», — заяўляе МЗС.
Сёння ў Міністэрства замежных спраў быў выкліканы часовы павераны ў справах Украіны Іван Навіцкі. Яму была ўручана нота пратэсту. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў.
Беларускі бок, з ягоных слоў, запатрабаваў ад Украіны вычарпальных тлумачэнняў і правядзення расследавання.
«Да ведама ўкраінскага боку даведзена, што ў выніку гэтага жахлівага злачынства загінула грамадзянка Беларусі, яшчэ шэсць грамадзян, у тым ліку пяцёра дзяцей, атрымалі раненні, некаторыя з якіх маюць цяжкі характар. Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае гэты бесчалавечны тэрарыстычны акт, якому няма і не можа быць апраўдання.
Беларускі бок запатрабаваў ад украінскага боку вычарпальных тлумачэнняў наконт здарэння, правядзення неадкладнага і аб’ектыўнага расследавання, а таксама прадастаўлення інфармацыі аб прыцягненні ўсіх вінаватых асоб да найстражэйшай адказнасці.
Беларусь працягне ажыццяўляць усе неабходныя меры для абароны жыцця і бяспекі сваіх грамадзян і пакідае за сабой права прыняць адпаведныя меры ў дачыненні да ўкраінскага боку», — сказаў Варанкоў.
Чытайце таксама:
«Мы сябе паводзім спакойна». Лукашэнка пракаментаваў удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці
Лукашэнка пра трагедыю з аўтобусам у Бранску: Гэта ўкраінскі беспілотнік
Лукашэнка: Паўднёвая мяжа палае як ніколі
Лукашэнка загадаў забараніць паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы