Беларусь уваходзіць у топ-20 краін з самымі таннымі цыгарэтамі
Партал Numbeo прааналізаваў кошт адной пачкі цыгарэт Marlboro ў 99 краінах. Самыя танныя цыгарэты ў чэрвені 2026 года аказаліся ў Нігерыі, там адзін пачак каштаваў 0,73 даляра, піша Thinktanks.pro.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
На другім месцы размясціўся В'етнам, дзе можна купіць пачак Marlboro за 1,36 даляра. Трэцяе месца заняў Ірак: 1,1 даляра.
Беларусь заняла 16‑е месца ў гэтым рэйтынгу з паказчыкам 2,89 даляра за пачак цыгарэт. З суседзяў бліжэй за ўсё да нашай краіны размясцілася Украіна — на 18‑м месцы з паказчыкам 2,90 даляра.
Астатнія краіны, якія мяжуюць з Беларуссю, занялі наступныя месцы:
- Расія: 28‑е месца (3,46 даляра);
- Польшча: 54‑е месца (5,74 даляра);
- Латвія: 59‑е месца (5,92 даляра);
- Літва: 69‑е месца (6,38 даляра).
Самыя дарагія цыгарэты аказаліся ў Аўстраліі, дзе пачка Marlboro каштуе 35.70 даляра.
Чытайце таксама:
Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы
Курцоў прагоняць з ганкаў шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў
У Беларусі збіраюцца забараніць рэкламу электронных цыгарэт
Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку