Украіна паразіла тры з пяці аўтамабільных паромаў на Керчанскай пераправе
Расійскія ўлады з сённяшняга дня закрылі пераправу. А на Крымскім мосце калапс.
Скрыншот відэа Exilenova+
Украіна паразіла тры з пяці аўтамабільных паромаў на Керчанскай пераправе ў Крыме. Відэа з трыма палаючымі суднамі апублікаваў украінскі маніторынгавы тэлеграм-канал Exilenova+.
Паводле звестак крыніцы, паромы былі паражаныя падчас атакі на порт «Каўказ», які цяпер таксама гарыць. Судзячы па расфарбоўцы суднаў, гэта менавіта аўтамабільныя паромы, піша «Агенцтва».
Улады Краснадарскага краю пацвердзілі атаку толькі на адзін аўтамабільны паром. Аднак уся пераправа з сённяшняга дня закрытая. Чыноўнікі рэкамендавалі выкарыстоўваць для праезду ў Крым сухапутны маршрут праз анексаваныя тэрыторыі Украіны, які з пачатку мая знаходзіцца пад інтэнсіўнымі абстрэламі ўкраінскіх вайскоўцаў.
Тым часам на Крымскім мосце, які застаўся адной з нешматлікіх дарог на вялікую зямлю, утварыўся велізарны затор на 700 машын. На ўезд у Крым чаргі няма.
Чытайце таксама:
У чарзе на выезд з Крыма стаяць больш за 700 аўтамабіляў
У акупаваным Крыме паліва для простых людзей больш няма
Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва
Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?