Аб’яднаны пераходны кабінет заклікаў улады да Круглага стала з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл
Дэмакратычная структура выступіла з заявай у сувязі з пагрозай ваеннай эскалацыі.
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі адзначыў істотны рост пагроз бяспецы і незалежнасці Беларусі ў сувязі з працягам уцягвання рэжыму Лукашэнкі ў вайну супраць Украіны.
«Сёння беларусам жыццёва важна знайсці шляхі да дасягнення грамадзянскай згоды і эфектыўнай абароны нацыянальных інтарэсаў. Ад гэтага будуць залежаць як захаванне беларускай дзяржавы, так і яе ўстойлівае развіццё.
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі заклікае функцыянальныя ўлады краіны спыніць падтрымку расійскай агрэсіі, пачаць перамовы ў фармаце Круглага стала з прадстаўнікамі аб’яднаных дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці з мэтай недапушчэння ўцягвання Беларусі ва ўзброенае супрацьстаянне, спынення ўнутранага палітычнага крызісу і крызісу бяспекі», — гаворыцца ў заяве.
АПК дадаў, што незалежнасць Беларусі і няўдзел у вайне — гэта ключавыя элементы дасягнення нацыянальнага кансэнсусу і аснова для аднаўлення грамадзянскай згоды.
Чытайце таксама:
Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну