БЕЛ Ł РУС

Еўракамісія пра ўльтыматум Зяленскага: Вядома, Украіна мае права абараняцца

22.06.2026 / 19:43

Nashaniva.com

Прэс-сакратарка Еўрапейскай камісіі Аніта Гіпер у адказ на пытанне пра ўльтыматум, які прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выставіў Аляксандру Лукашэнку, агучыла пазіцыю Еўрасаюза, піша «Радыё Свабода».

Аніта Гіпер. Скрыншот з відэа

Еўрачыноўніца нагадала, што ўлады Беларусі працягваюць спрыяць расійскай ваеннай агрэсіі. Што яны неаднаразова чынілі правакацыі супраць Еўрасаюза: парушалі паветраную прастору і выкарыстоўвалі мігрантаў, праз што Еўрапейскім саюзам і былі ўведзеныя санкцыі.

«Еўрасаюз гатовы рабіць далейшыя дзеянні і захады, пакуль беларускія ўлады працягваюць сваю цяперашнюю палітыку. І, вядома, Украіна мае права абараняцца», — адзначыла Аніта Гіпер.

Чытайце таксама:

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

«Цяпер у моманце падаецца жорсткім і празмерным». Шпакоўскі раіць Расіі ўжыць ядзерную зброю

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Канал, звязаны з Радай бяспекі Беларусі, пагражае ўдарамі па Еўропе, калі Украіна атакуе аб'екты ў Беларусі

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Каментары да артыкула