БЕЛ Ł РУС

Ілля Дабратвор зваліўся з лесвіцы і моцна пабіўся

23.06.2026 / 19:27

Ганна Стафановіч

Па медыцынскую дапамогу да дактароў беларускі актывіст не звяртаўся, бо не мае страхоўкі.

Ілля Дабратвор. Фота з яго фэйсбуку

Ілля Дабратвор распавёў «Нашай Ніве», што прыблізна два тыдні таму зваліўся з лесвіцы ў прыватным доме. Сумна жартуе, што адбылося ўсё амаль што ў гадавіну трагічнай гібелі апазіцыйнага актывіста, сябра Сойму Партыі БНФ Змітра Каспяровіча — той таксама ўпаў з лесвіцы.

У фэйсбуку Ілля публікаваў фота вялікай гематомы. Але гэта далёка не адзінае наступства:

— Імаверна, страсенне мозгу — бо з тазікам ляжаў тыдзень. Ну і рэбры трохі пашкодзіў…

Але да дактароў не звяртаўся, бо не мае польскай медыцынскай страхоўкі NFZ. Таму сам спрабаваў розныя абязбольваючыя прэпараты. Кажа, не ўсе яны маглі зняць боль, таму прыходзілася эксперыментаваць.

— Як меў бы NFZ, дык можна было б схадзіць. А так можна і 10 тысяч злотых (каля $2650 — НН) за гэта заплаціць. Гэта такая польская рэчаіснасць. Знаёмаму нядаўна столькі за аперацыю выставілі. Дорага гэта ўсё… Але пры такіх траўмах яны нічога і не зробяць. Ляжаць трэба…

У такім стане было складана сябе абслугоўваць. Ілля распавёў, што жыве адзін. Уставаць было балюча, хадзіў ён, трымаючыся за сцяну. У актывіста пяцёра дзяцей, але яны зараз жывуць за 300 кіламетраў ад бацькі і дапамагаць не могуць.

Праз траўму Ілля вымушана не працуе — бо вадзіць таксі з такімі траўмамі небяспечна.

Чытайце таксама:

«Выслухаю ваша ныццё. Дорага». Дыпламаваны спецыяліст Ілля Дабратвор прапануе псіхалагічныя кансультацыі

Дабратвор папрасіў сяброў скінуцца грашыма на свой дзень нараджэння. Сабраў менш за $2

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму

«Адбываецца генацыд беларусаў». Польскі таксіст Дабратвор перавысіў хуткасць на 50 км/г і застаўся без правоў

Каментары да артыкула