У Брэст прыблукаў малады лось ВІДЭА
У Брэсце жыхары заўважылі маладога лася, які гуляў па двары жылога дома на вуліцы Стафеева каля зялёнай зоны. Відэа з незвычайным госцем было апублікавана ў сацыяльных сетках.
Скрыншот з відэа
На кадрах відаць, як жывёла разгублена ходзіць па двары каля дома №31, непадалёк ад дзіцячага садка і пачатковай школы.
Падобныя выпадкі час ад часу здараюцца летам, калі маладыя дзікія жывёлы пакідаюць лясныя тэрыторыі і трапляюць у населеныя пункты ў пошуках ежы, вады або проста трацячы арыентацыю. Спецыялісты ў такіх сітуацыях раяць не набліжацца да жывёліны і паведамляць пра яе з’яўленне адпаведным службам.
Чытайце таксама:
«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года
У іспанскую вёску прывезлі дзевяць зуброў. Імі паспрабуюць вырашыць сур'ёзную праблему
Мінскія будаўнікі змайстравалі хатку для вожыкаў, якія пасяліліся побач з месцам работ