Апячаталі вясковую хату выдаўца Ігара Логвінава
У вёсцы Каптаруны Пастаўскага раёна апячаталі хату выдаўца Ігара Логвінава. Пра гэта выданню Reform.news паведамілі чытачы.
Ігар Логвінаў: Фота: «Радыё «Свабода»
Па словах крыніц выдання, хата трапіла пад увагу органаў і была апячатаная ў пачатку чэрвеня.
У сакавіку гэтага года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» кааліцыю друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», Lohvinau Publishing House, Andrei Yanushkevich Publishing. Насамрэч такой кааліцыі не існуе, гэта абсалютна сфабрыкаваная органамі арганізацыя.
Чытайце таксама:
Справа кнігароў. Чым вядомыя Колас, Яўдаха і Багдановіч, якіх арыштавалі за выданне і распаўсюд кніг
Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго