Грамадства88

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Справа кнігавыдаўцоў і распаўсюднікаў не спыненая, але за кратамі застаецца толькі адзін яе фігурант.

Зміцер Колас з кнігамі, якія ён выдаў. На мінскай кніжнай выставе 2023 года. Фота: фэйсбук 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», выйшаў на свабоду заснавальнік выдавецтва «Тэхналогія» Вацлаў Багдановіч. Адпусцілі і яго дачку Вікторыю. Выйшаў на свабоду і 75‑гадовы ветэран выдавецкай справы Зміцер Санько.

Зняволеным застаецца выбітны перакладчык і выдавец Зміцер Колас. Імаверна, ён знаходзіцца ў СІЗА Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Па нашай інфармацыі, яму выставілі абвінавачванне па артыкуле 361‑1 КК — кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем. Чаму найгоршая доля выпала менавіта Коласу, пакуль незразумела.

У той жа час адміністрацыйным арыштам абмежавалася ўсё ў выпадку Андрэя Кіма — іншага выбітнага дзеяча культуры, якога затрымлівалі адначасова з кнігавыдаўцамі, але хіба што па іншай лініі.

Вызваленні вызваленнямі, але фігуранты справы паралізаваныя падпіскамі і статусамі. Незалежная выдавецкая дзейнасць унутры Беларусі зведзеная амаль да нуля.

Больш за тое, як высветлілася, цягам лютага і сакавіка ператрусы прайшлі ў некалькіх іншых беларускіх дзеячоў інтэлігенцыі, ветэранаў культуры. У Мінску ходзяць размовы, што іх пры гэтым збівалі, зневажалі, у іх канфіскоўвалі кнігі з асабістых бібліятэк. 

Зміцер Колас. Фота са старонкі Змітра Коласа ў фэйсбуку

Зміцер Колас — выбітная постаць у сучасным беларускім кнігавыданні і беларускай культуры ўвогуле.

Ён нарадзіўся ў Мінску ў 1956 годзе ў сям’і гісторыка культуры, літаратурнага і тэатральнага крытыка, аўтара кніг пра беларускіх класікаў Георгія Коласа. Яго брат Уладзімір Колас — кінарэжысёр, педагог і шматгадовы дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа.

Зміцер Колас скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага інстытута замежных моў. Пасля вучобы некалькі гадоў працаваў паводле кантракту ў Алжыры і Сірыі, у якіх Савецкі Саюз у тыя часы рэалізоўваў шматлікія эканамічныя праекты. Вярнуўшыся ў Мінск, выкладаў у тым самым інстытуце, дзе сам калісьці вучыўся, — вучыў студэнтаў мастацкаму перакладу.

У 1980‑я ён першым зрабіў геніяльныя па сваёй якасці і сіле пераклады на беларускую мову Камю, Сартра, Іанеска — аўтараў, якія былі сугучныя тагачаснай атмасферы ў Беларусі.

З канца 1980‑х гадоў Зміцер Колас усё больш звязваў сваё жыццё з выдавецкай справай. Ён выдаваў літаратуру для школьнікаў у Беларускім гуманітарным ліцэі. Пасля стаў галоўным рэдактарам прыватнага выдавецтва «Энцыклапедыкс». А пазней стварыў уласнае выдавецтва, якое насіла яго імя.

Выдавецтва «Зміцер Колас» спецыялізавалася на перакладах на беларускую мову сусветнай літаратуры — паэзіі, прозы і драматургіі. Асаблівую вядомасць атрымала серыя «Паэты планеты», у якой выходзілі пераклады паэтаў з розных краін свету. Усяго ў гэтай калекцыі выйшла больш за 100 кніг.

У выдавецтве выходзілі і іншыя інтэлектуальныя тэксты — філасофія, гуманітарныя даследаванні, літаратуразнаўства. Яно выдала Альбера Камю, Жана-Поля Сартра, Франсуа Рабле, Шарля Бадлера, Рэнэ Дэкарта і іншых аўтараў.

Нагадаем, што 3 сакавіка «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі «кааліцыю друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», Lohvinau Publishing House, Andrei Yanushkevich Publishing. Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. 

Гэтае рашэнне стала працягам масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў у Мінску, якія адбыліся ў лютым. Усіх затрыманых спачатку адправілі на суткі па адміністратыўных пратаколах, складзеных, як звычайна цяпер, з надуманых падстаў.

У спісе людзей, якіх улады лічаць звязанымі з гэтай «кааліцыяй», — вядомыя ў кніжным асяроддзі імёны. Таксама ў пералік уключылі сайты і сацыяльныя сеткі выдавецтваў.

Арыштоўвалі тых, каго аднеслі да дзейнасці кааліцыі.

Людзі, якіх заграблі паводле гэтай справы, былі вельмі розныя: адзін геніяльны перакладчык, другі кніганоша з «Белага легіёна», а трэці класічны бізнэсовец.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Удакладненне. Спачатку ў гэтым матэрыялы артыкул КК, які інкрымінуюць Змітру Коласу, памылкова называўся як 361-3, а не 361-1.

Каментары8

  • Ідыёлах
    11.04.2026
    Засталося токі пасадзіць Фрынцыска Скарыну
  • а! все ясно!
    11.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Па другому кругу
    11.04.2026
    Нквдэшнікі-хунвэйбіны ўзяліся за змаганне з 'нацдэмаўшчынай' і ўсякай думкай... Вось што значыць не раскрылі архівы ў 1990-х. Не засвоілі ўрок. Пайшлі на паўтор.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны6

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю15

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны6

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць