Не будуць збіраць мыты з некаторых відаў агародніны
Урад Беларусі прыняў пастанову аб часовым вызваленні ад увозных мытаў асобных відаў агародніны з трэціх краін.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Ільгота будзе дзейнічаць для:
- 600 тон кветкавай капусты і брокалі;
- 200 тон баклажанаў;
- 5,2 тысячы тон салодкага стручковага перцу.
Прадукцыя павінна ўвозіцца для рэалізацыі ў рознічным гандлі. Каб скарыстацца льготай, неабходна атрымаць пацвярджэнне мэтавага прызначэння тавару.
Выдаваць такія пацвярджэнні і вызначаць парадак прымянення льготы будзе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Рашэнне прынята ў рамках выканання пастановы Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі аб змяненні мытных тарыфаў на асобныя віды агародніннай прадукцыі.
Раней у ЕАЭС ужо былі абнуленыя мыты на ўвоз ялавічыны, какававага масла, абрыкосаў, чарэшняў і некаторых відаў тканін.
Чытайце таксама:
На Камароўцы з'явіліся парэчкі, а чарэшні нарэшце зраўняліся ў цане з клубніцамі
Дыета на квашанай капусце: новы трэнд у адміністрацыі Трампа
У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы
У Беларусі за 5 гадоў хочуць пазбыцца рыбы, садавіны і гародніны з «недружалюбных» краін