БЕЛ Ł РУС

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

25.06.2026 / 15:57

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка на перамовах з губернатарам Маскоўскай вобласці Андрэем Вараб'ёвым расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зеленскага, якая нібыта адбылася ў яго.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Kazakov Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Вось на гэтым месцы нядаўна былі прадстаўнікі Зеленскага. Я ім прама сказаў: «Хлопцы, вы перадайце свайму прэзідэнту: калі ён думае, што можна так вось з намі размаўляць і яшчэ ўцягнуць нас у вайну, то ён павінен разумець, што якасць вайны імгненна зменіцца. Гэта вайна будзе зусім іншая», — нібыта заявіў украінцам Лукашэнка.

Па яго словах, на гэта нібыта быў і адказ:

«Прэзідэнт і яны гэта разумеюць. Таму давайце, хлопцы, дамаўляцца. Трэба дамаўляцца істотна».

Чытайце таксама:

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

«Тое, што яны робяць, гэта і адпавядае інтарэсам». Пазняк пахваліў Лукашэнку ў сітуацыі з ультыматумам Зяленскага

«Спачатку пагрозу прыдумаў, потым сам яе перамог». Прапаганда абвяргае Зяленскага, сцвярджае, што рэтранслятараў не здымалі, бо іх не было

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці

Каментары да артыкула