Вайна3030

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці

Украіна заклікае міжнародную супольнасць захоўваць пільнасць у сувязі з мерапрыемствамі, якія праходзяць у Гродзенскай вобласці Беларусі, заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

Андрэй Сібіга. Фота: МЗС Украіны

«З 20 чэрвеня па 2 ліпеня вайсковы камісарыят Ашмянскага раёна рассылае позвы прыкладна 2000 вайсковаабавязаным і стварае папярэднія пункты збору. Хоць афіцыйна гэтыя захады класіфікуюцца як руцінная праверка даных, яны служаць тактыкай запалохвання суседніх дзяржаў. Кіраўніцтва Беларусі не дэманструе намераў адносна дээскалацыі. Замест гэтага Мінск узмацняе сваю вайсковую прысутнасць паблізу межаў Украіны і краін НАТА», — напісаў міністр замежных спраў Украіны ў сацсетцы Х.

На думку Андрэя Сібігі, такая палітыка адпавядае інтарэсам Крамля і выкарыстоўваецца як інструмент палітычнага шантажу, што, паводле ацэнкі ўкраінскага міністра, супярэчыць заявам афіцыйнага Мінска аб падтрымцы міру.

Кіраўнік украінскай дыпламатыі адзначыў, што Кіеў працягвае ўважліва сачыць за дзеяннямі Беларусі, папярэджвае Мінск наконт небяспекі паглыблення ўдзелу ў расійскай агрэсіі і заклікае міжнародную супольнасць узмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Раней Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ў Гродзенскай вобласці праводзяцца мабілізацыйныя мерапрыемствы з удзелам вайсковых камісарыятаў. Вайсковаабавязаных грамадзян выклікаюць на зборныя пункты для праверкі і абнаўлення ўліковых даных.

Каментары30

  • сянкцыі-сянкцыі
    24.06.2026
    "і заклікае міжнародную супольнасць узмацніць ціск на"
    гэта з ім сустракалася плотна сьвета?
  • Ft
    24.06.2026
    А можна было б не заклікаць, а правесці аперацыю "мадура",
    ўзяць ўладу у Менску сіламі брыгад спецыяльных аперацый. І ўсталяваць ў краіне сяброўскі рэжым для Украіны і цывілізаванага свету.
  • бэабруйчанін
    24.06.2026
    Ft
    Усталяваць " сяброўскі рэжым" у Беларусі ВА Зяленскаму Міндічам Цукерману замест ні сяброўскага ВВПу Ротенбергам Васэрману Салаўеву ???)))...
    Так сабе замена дхля мяне як беларуса і нават бабруйчаніна

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць